Усяго патроху22

ДАІ расставіць на дарогах манекены

У Беларусі найбліжэйшым часам на асабліва небяспечных участках дарог і ў месцах рэдкага з’яўлення патрульных экіпажаў Дзяржаўтаінспекцыі з’явяцца манекены, якія нагадваюць інспектараў дарожна‑патрульнай службы.

Як паведамілі ў МУС, такую задачу паставіў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў на аператыўнай нарадзе 30 чэрвеня.

Сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі даручана звярнуць больш пільную ўвагу на кіроўцаў, якія ўязджаюць у Мінск з іншых рэгіёнаў краіны, бо многія з іх грэбуюць падчас руху рамянямі бяспекі, парушаюць правілы паркоўкі і стаянкі транспартных сродкаў.

Анатоль Куляшоў лічыць неабходным вызначыць аварыйна небяспечныя ўчасткі і геапатагенныя зоны на дарогах краіны, г.зн. зоны шкоднага ўздзеяння зямной паверхні на стан здароўя чалавека ва ўмовах руху.

На нарадзе прагучала інфармацыя аб тым,

што з пачатку года ў Беларусі зарэгістраваны 42 здарэнні з пацярпелымі, дзе нездавальняючыя дарожныя ўмовы сталі спадарожным фактарам.

Максімальны рост такіх здарэнняў адзначаецца ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Пры гэтым у Бабруйску адбылося шэсць з сямі зарэгістраваных у вобласці здарэнняў, у якіх зімой людзі пацярпелі з‑за няякаснага ўтрымання вуліц і дарог, што прывяло да стварэння слізкага пакрыцця. Ва ўсіх выпадках у дачыненні да службовых асоб, якія дапусцілі несвоечасовую апрацоўку праезнай часткі супрацьгалалёднымі матэрыяламі і яе няякасную ўборку, адміністрацыйныя пратаколы не складаліся. Падобныя сітуацыі былі ў Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.

Пры гэтым яшчэ ў студзені рэспубліканская Дзяржаўтаінспекцыя накіравала ў Мінтранс паведамленне аб тым, што пры ўчыненні ДТЗ з гібеллю ці раненнем людзей у месцах, дзе не праведзены запланаваныя работы, матэрыялы па іх будуць накіроўвацца ў органы пракуратуры для разгляду пытання аб завядзенні крымінальных спраў за бяздзейнасць службовых асоб прадпрыемстваў дарожнай гаспадаркі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек3

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць