Іх умова — абнуленне экспартных расійскіх мытаў на паліва.
Таджыкістан і Кыргызстан папрасілі Расію абнуліць экспартныя пошліны на паліва. У абмен гэтыя краіны могуць далучыцца да Мытнага саюзу Беларусі, Расіі і Казахстана.
Кыргызстан і Таджыкістан з 1995 года атрымлівалі расійскае паліва без пошлін на падставе пратаколаў да міжурадавых пагадненняў аб стварэнні ў СНД зоны свабоднага гандлю.Але з 1 красавіка 2010 расійскія мытнікі, у рамках падрыхтоўкі да прыняцця адзінага Мытнага кодэкса, пачалі спаганяць мыту пры вывазе нафтапрадуктаў у Кыргызстан, а з 1 траўня — і ў Таджыкістан.
Да 2010 года Кіргізія закупляла каля 3 мільёнаў тон расійскага паліва ў год, а Таджыкістан — 0,55 мільёна тон нафтапрадуктаў. Пры гэтым у першым паўгоддзі экспарт расійскага бензіну ў Кыргызстан упаў на траціну, у Таджыкістан — амаль на 9%
-
У эканамічным плане сярэднестатыстычны беларус цяпер жыве лепш, чым 6 гадоў таму, а немец — не. Як такое магчыма?
-
Беларускія дальнабоі ў Еўропе: гарачая дыскусія ў сацсетках пра тое, у якой краіне яны зарабляюць найбольш і маюць найлепшыя ўмовы працы
-
Кастрычнік, а фермеры пад Гроднам на ўсю моц збіраюць клубніцы. Дзякуючы новаму сорту
Каментары