Грамадства

Спёка б'е рэкорды, але з панядзелка нас астудзяць Карпаты

У пятніцу ў шасці гарадах Беларусі быў пабіты тэмпературны рэкорд ліпеня.

Як паведамляе meteoinfo.by, у Віцебску 23 ліпеня было 34,7°C — гэта самая высокая тэмпература ў ліпені за 78 гадоў назіранняў.

У Сянно (Віцебская вобласць) учора было зафіксавана 34,5°C, што на 0,1°С вышэй за абсалютны рэкорд, устаноўлены тут днём раней за 66 гадоў назіранняў.

У Клічаве Магілёўскай вобласці паветра прагрэлася да 34,7°C — пабіты абсалютны рэкорд ліпеня за 53 гады назіранняў. Цяплей тут было толькі ў жніўні 1992 года (36,1°C).

Яшчэ ў двух гарадах Магілёўскай вобласці 23 ліпеня зафіксаваныя абсалютныя рэкорды ліпеня за 66 гадоў назіранняў: у Слаўгарадзе — 34,9°С і Касцюковічах — 35,8°С.

Упершыню за 67 гадоў назіранняў пабіты таксама тэмпературны рэкорд ліпеня ў Жлобіне (Гомельская вобласць), дзе ў пятніцу было 36,2°С. Больш высокая тэмпература тут назіралася толькі ў жніўні 2007-га — 36,3°C.

У нядзелю, згодна з прагнозамі сіноптыкаў, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў цёплым сектары цыклона з цэнтрам над Балтыйскім морам, таму ў многіх раёнах краіны захаваецца гарачае надвор’е. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны чакаецца на ўзроўні 16–22°С, днём 30–34°С. На поўдні гарачыня спадзе да 27–29°С.

У панядзелак, 26 ліпеня, з Карпат на паўднёвы захад Беларусі змесціцца халодны атмасферны фронт, які пачне павольна выціскаць гарачае субтрапічнае паветра на паўночны ўсход.

Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, з пераходам на заходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16–22°С, днём па паўднёва-заходняй палове прагназуецца аслабленне гарачыні да 21–28°С, толькі на паўночным усходзе паветра прагрэецца да 29–33°С.

Як паведамлялася раней, жнівень сіноптыкі прагназуюць на 2–3 градусы халаднейшым за ліпень. «Ёсць верагоднасць, што з сярэдзіны першага тыдня жніўня гарачыня адступіць. Такі прагноз Гідраметцэнтр робіць у сувязі з узмацненнем цыкланічнай дзейнасці над Атлантыкай — цыклон будзе праштурхоўваць вільготнае паветра ўглыб кантынента», — паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава на прэс-канферэнцыі ў Мінску 21 ліпеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй1

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю3

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора7

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

Google адключыў чат-бот з медыцынскімі парадамі1

Брукаванку, якую знайшлі пад асфальтам у Гродне, паклалі ў савецкія часы2

У Маскве махляры пераканалі 20‑гадовую дзяўчыну пайсці забіць жанчыну7

У Мінску на вулічных латках з'явіліся першыя клубніцы ФОТАФАКТ1

Міліцыя прыйшла да Марыны Адамовіч, жонкі Міколы Статкевіча18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй1

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць