Грамадства

Як ратавацца ад спёкі

Медыкі раяць простыя сродкі.

Медыкі раяць простыя сродкі:

— піць зялёную гарбату,

— насіць лёгкую, светлую адзежу з натуральных тканін,

— хавацца ў ценю,

— есці марожанае,

— менш карыстацца касметыкай.

У спякоту не варта піць піва і моцную каву. Першае выклікае абязводжванне, а другая — нагрузку на сасуды.

Не раяць дактары піць моцныя алкагольныя напоі, нават у кактэйлях. У спалучэнні са спякотай гэта можа выклікаць спыненне сэрца.

Пры тэмпературы вышэйшай ужо за 26 градусаў кожныя паўгадзіны трэба выпіваць шклянку вады.

Астудзіць паветра ў памяшканнях дапамогуць і ёмістасці з вадой. Карысна ў спякотныя дні пырскаць у памяшканні пульверызатарам,

класці, пры магчымасці, на плечы мокрую хустку, прымаць халодны душ.

Пры пагаршэнні самаадчування варта раз на дзве гадзіны паляжаць на канапе — гэта дапаможа знізіць ціск у сасудах.

Гэтыя парады лёгка выканаць дома і на працы.

А што рабіць тым, хто ў такую спёку павінен шмат часу праводзіць за стырном?

Панізіць тэмпературу ў машыне можна некалькімі спосабамі. Самы просты — выкарыстоўваць шторкі для абароны ад сонца. Таксама варта часцей мыць машыну. Чым больш бруду на кузаве і шкле, тым горш ад іх адлюстроўваецца сонечнае святло і тым хутчэй машына награецца.

Не загарайце празмерна!

Празмерны загар сушыць скуру і паскарае працэс старэння. Бесперапыннае загаранне можа выклікаць рак.

Сонечная радыяцыя разбурае калагенавыя валокны, што памяншае эластычнасць скуры. Ультрафіялетавыя промні пранікаюць глыбей — у дэрму — і выклікаць некантраляваныя змены ў эпідэрмісе, аслабляюць імунныя механізмы скуры. З’яўляюцца новыя радзімкі. У канцы гэтага спісу — меланома і іншыя наватворы.

Пара парадаў наконт кандыцыянера і вентылятара

Самы просты выхад — купіць, калі знойдзеце, вентылятар. Калі пад яго пакласці некалькі бутэлек з вадой, папярэдне замарожаных у маразільніку, атрымаецца яшчэ і халоднае паветра. Набываючы вентылятар звяртайце ўвагу на ўзровень шуму, абарону ад пападання вады ўнутр механізму.

Кандыцыянеры існуюць двух тыпаў — стацыянарныя кампрэсарныя і лёгкія мабільныя. Апошнія не патрабуюць папярэдняй устаноўкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай57

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць