Грамадства

У Беларусі рэгістрацыю прайшлі больш як 22 тысячы інтэрнет-рэсурсаў

Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі (БелГІЭ).

Паводле інфармацыі БелГІЭ, у цэлым былі пададзены 31.943 заяўкі, з якіх 22.768 задаволеныя, астатнія адпраўленыя на дапрацоўку. З іх, у прыватнасці, на рэгістрацыю сайтаў пададзена 25.199 заявак і 17.347 задаволеныя.

На рэгістрацыю цэнтраў апрацоўкі звестак было пададзена 297 заявак (248 былі зарэгістраваныя), каналаў сувязі — 243 (227), сеткавай адраснай прасторы — 5.985 (4.762).

Дзяржаўная рэгістрацыя інтэрнет-рэсурсаў прадугледжана пастановай Савета міністраў № 644 ад 29 красавіка 2010 года «Аб некаторых пытаннях удасканалення выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютэрнай сеткі інтэрнет». Яна ажыццяўляецца на падставе заявы, якая падаецца пастаўшчыком інтэрнет-паслуг. Працэдура павінна была завяршыцца 1 ліпеня. Разам з тым, як раней заявілі БелаПАН у БелГІЭ, «гэта бесперапынны працэс, рэгістрацыя і далей будзе працягвацца, бо карыстальнікі, якія жадаюць адкрыць сайт, будуць звяртацца да хостынгавых кампаній, і сайты будуць праходзіць працэс рэгістрацыі».

У будучым звесткі аб рэсурсах рэгіструючая арганізацыя павінна перадавацца ў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання5

Аляксандр Мілінкевіч застаецца ў стабільна цяжкім стане7

У Мінску плануюць запусціць аплату карткамі на ўсіх відах транспарту2

Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі2

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў44

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць