Жывёла ўцякла з заезжага цырка.
Сёння раніцай па вуліцы Горкага ў Гродне бегаў белы конь. Жывёліна была вельмі напалоханая і хаатычна перамяшчалася па праезнай частцы.
Кіроўца аўтамабіля Opel, убачыўшы незвычайную карціну на дарозе, спыніўся. Конь, прабягаючы міма, паслізнуўся і ўпаў на аўто. Пасля гэтага аўтамабіль не змог працягнуць рух. Мяркуючы па ўсім, конь уцёк з цырка.
Каментары