Улада

А. Лябедзька: «Супольную пазыцыю выпрацаваць і падпісаць»

У менскай сядзібе БНФ адбылося пасяджэньне прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, на якой абмеркавана агульная стратэгія і сумесны плян дзеяньняў падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

Сярод удзельнікаў сустрэчы былі тыя, хто папярэдне сустракаўся ў Вільні -Уладзімер Някляеў, Сяргей Калякін, Аляксей Янукевіч, Анатоль Ляўковіч, прадстаўнік аргкамітэту дзеля стварэньня БХД, прадстаўнік кандыдата ад партыі «Зялёныя» Юр’я Глушакова, а таксама прадстаўнікі аргкамітэтаў па стварэньні Партыі працы і жаночай партыі «Надзея». Не было сярод удзельнікаў Алеся Міхалевіча і прадстаўнікоў руху «За свабоду». Старшыня АГП Анатоль Лябедзька распавёў:

«Дамовіліся да 12 жніўня выпрацаваць супольную пазыцыю і пісьмова зафіксаваць яе як супольнае рашэньне тых, хто хоча працаваць разам падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
Тыя, хто падпісваецца пад гэтым, тыя працуюць разам. Астатнія, калі яны не падпісаліся, відаць, азначае, што яны ствараюць іншую кааліцыйную супольнасьць».

Таксама ўдзельнікі пасяджэньня абмеркавалі пытаньне кропкавых санкцый Эўразьвязу, якое будзе разглядацца ў кастрычніку.

«Лягічна, каб палітычная апазыцыя Беларусі выпрацавала тут свой падыход. Нам патрэбнае агульнае пасланьне для Брусэлю аб тым, што на сёньня няма ніякіх падстаў для адмены санкцый ці папярэдняга рашэньня аб замарожваньні гэтага пытаньня. Гэта важна. Лічу недарэчным, каб гэтыя санкцыі былі цалкам адмененыя ў кастрычніку перад прэзыдэнцкай кампаніяй. Гэта была б параза дэмакратычных сілаў Беларусі і гэта было б недальнабачным рашэньнем Брусэлю. Мы павінны такі супольны дакумэнт накіраваць у амбасады і ў Брусэль як пазыцыю дэмсілаў Беларусі. Цягам двух-трох дзён такі дакумэнт будзе падрыхтаваны і прапанаваны для падпісаньня ўсім палітычным суб’ектам».

Каментары

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай56

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі18

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць