Культура11

У праваслаўных Яблычны Спас

Калi буслы не адлятаюць да Спаса, то восень будзе мяккая i цёплая.

Праваслаўныя святкуюць 19 жніўня Перамяненне Гасподняе — або Яблычны Спас.

Незадоўга да Галгофы, Ісус Хрыстос узняўся з трыма апосталамі — Пётрам, Якубам і Янам — на гару Табор у Галілеі, дзе «перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, быццам сонца, а вопратка сталася белай як святло».
Апосталы пабачылі, як прарокі Ілля і Майсей гавораць са Збаўцам. «І вось светлая хмара пакрыла іх, і з хмары быў чутны голас, які казаў: «Гэта Сын Мой любы, якога Я ўспадабаў: Яго слухайце!», ‑‑ стаіць у Евангеллі.

Лічыцца, што на Таборы Хрыстос упершыню паказаў людзям Сваю Боскую сутнасць. Вучні асэнсавалі, што перад імі не проста прарок, але сам Госпад. Лічыцца, што сённяшняе свята нагадвае вернікам пра неабходнасць духоўнага перамянення і ўдасканалення.

На Спаса у цэрквах свянцалі яблыкі і іншую садавіну. У гэтае свята робіцца паблажка тым, хто трымаецца Спленскага посту — дазволена спажываць рыбу і віно.

Старадаўнiя паданнi сведчаць, што ў дзень Яблычнага Спаса Гасподзь адорвае душы ўсiх памерлых дзяцей райскiмi яблыкамi — першымi пладамi новага ўраджаю. Таму ў каго хто памёр з блізкіх, той не еў яблык да Спаса, каб на тым свеце блізкаму не застацца без яблык.

Пра Спас ёсць шмат прымавак і прыкметаў.

Прыйшоў Пятрок — апаў лiсток, прыйшоў Iлья — апала два, прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас.

Калi буслы не адлятаюць да Спаса, то восень будзе мяккая i цёплая.

Якi другi Спас, такi i студзень.

Спас — усяму час.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве пасля расійскага ўдару абрынуўся пад'езд дома: 14 загінулых6

Беларусы ставяць адну зорку дзіцячаму цэнтру, які трапіў у скандал з беларускай мовай13

Нетаньяху выказаўся адносна магчымага забойства вярхоўнага лідара Ірана5

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»12

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць8

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць