Афіша11

Шэсць біскупаў з'едуцца на фэст Маці Божай Валадаркі Азёраў

Урачыстасці адбудуцца ў Браславе 21 і 22 жніўня.

Урачыстасці адбудуцца ў Браславе 21 і 22 жніўня.

Сёлетнія ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе абяцаюць быць насычанымі. У іх праграме — завяршэнне святкавання 10-годдзя існавання Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, першая гадавіна каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў, V дыяцэзіяльная сустрэча моладзі, IV міждыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў і аднаўленне сужэнскіх абяцанняў.

На ўрачыстасці запрошаны беларускія і замежныя вернікі і душпастыры, у тым ліку біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям`янка, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, ардынарый дыяцэзіі святога Юзафа ў Іркуцку (Расія) біскуп Кірыл Клімовіч, дапаможны біскуп Гнезненскай архідыяцэзіі (Польшча) Войцех Поляк, біскуп Антоній Коса (Малдова), дапаможны біскуп Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі (Украіна) Пётр Мальчук, першы сакратар апостальскай нунцыятуры ў Беларусі ксёндз-прэлат Крыспін Дубель, консул пасольства Польшчы ў Беларусі Марыёла Вуйцік, а таксама прадстаўнікі манаскай супольнасці таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыянаў) — генеральны консул сальватарыянаў ксёндз Браніслаў Якубец (Рым) і правінцыял сальватарыянаў з Кракава (Польшча) ксёндз Пётр Філас.

Завяршэнне ўрачыстасцяў будзе прысвечана сужэнству і сям'і. Паводле яго слоў, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін неаднойчы адзначаў, што грамадства будзе моцным, калі будзе моцнаю сям'я. Менавіта таму ў гэтыя дні ў Браславе збяруцца сем'і з розных куткоў Беларусі, каб аднавіць свае сужэнскія абяцанні,
паведаміў адказны за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі айцец Аляксандр Улас.

Каментары1

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца7777

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру22

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча5

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома8

ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся77

ГрамадстваАбнаўляецца77

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць