Улада2323

За вылучэнне Някляева на Усебеларускі сход сабрана 25 тыс подпісаў

Аб гэтым заявіў каардынатар кампаніі Андрэй Дзмітрыеў.

Як паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі Андрэй Дзмітрыеў, подпісы збіраліся па ўсёй краіне «з улікам стандартаў, якія вызначаныя для збору подпісаў для вылучэння кандыдата ў прэзідэнты». «Людзі ахвотна падпісваюцца за вылучэнне Някляева дэлегатам сходу. Адзінае, што нам перашкаджала, — гэта перыяд адпачынкаў, паколькі часам мы траплялі ў зусім пустыя дамы», — дадаў актывіст.

Дзмітрыеў паведаміў, што збор подпісаў будзе працягвацца да 29 жніўня, пасля чаго яны пройдуць праверку экспертаў кампаніі.

«Калі афіцыйна будзе аб’яўлена аб скліканні ўсебеларускага сходу, мы правядзем збор подпісаў непасрэдна ў раёне, дзе жыве Някляеў, прыкладзем да іх ужо сабраныя і пададзім іх у аргкамітэт па правядзенні сходу», — сказаў грамадскі актывіст.

Пра гатоўнасць стаць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу Уладзімір Някляеў аб’явіў 19 ліпеня на канферэнцыі «Прадпрымальнік і дзяржава. Рэаліі і перспектывы» ў Мінску.

«Праблема нашага грамадства ў тым, што яно ніяк не ўдзельнічае ў палітычным жыцці краіны. Набліжаецца Усебеларускі нацыянальны сход, дзе будуць прымацца важныя рашэнні. Таму мы вырашылі вылучыць ад кампаніі „Гавары праўду!“ свайго народнага дэлегата на гэты самы ўсебеларускі сход, каб наш народны дэлегат там сказаў дэлегатам ад улады народную праўду. Калі кампанія даручыць мне права прадстаўляць народ на Усебеларускім нацыянальным сходзе, я стану дэлегатам», — заявіў Някляеў.

Аргкамітэт па правядзенні IV Усебеларускага народнага сходу створаны ў маі па распараджэнні прэзідэнта. Яго сустаршынямі вызначаны кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей і прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі.

Створана міжведамасная рабочая група па распрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011–2015 гады. Яе сустаршынямі сталі намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Леанід Анфімаў і намеснік прэм’ер-міністра Андрэй Кабякоў.

Дата правядзення сходу пакуль не называлася.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай30

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць увесці падатак на багацце12

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны14

Мінадукацыі апублікавала памятку, па колькі клетак трэба адступаць у школьных сшытках5

У ЗША заклапочаныя, каб пасля зняцця санкцый з «Белавія» дэталі для «Боінгаў» не траплялі ў Расію2

Ад закрыцця мяжы з Польшчай вялікія страты нясе не толькі Беларуская чыгунка, але і «Беларуськалій»6

Украінскія памежнікі: Расійскія войскі пасля вучэнняў у Беларусі не засталіся1

Новыя iPhone ужо ў Беларусі. Колькі каштуюць і ці варта ехаць па іх у Польшчу або Літву?14

Абезгалоўленая каралева. Чаму тое, што мы пра яе вучылі ў школе, было міфам2

Расія гатовая адказаць на любыя магчымыя пагрозы ваеннай сілай. Пуцін сабраў Саўбез і зрабіў заяву7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай30

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць