Грамадства

Яцэк Пратасевіч прывітаў рашэнне уладаў звярнуцца да АБСЕ ў справе Бябеніна

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч прывітаў рашэнне беларускіх улад запрасіць экспертаў-крыміналістаў з краін — членаў АБСЕ для расследавання прычын смерці журналіста Алега Бябеніна, кіраўніка апазіцыйнага інтэрнэт-рэсурсу «Хартыя’97».

У заяве, распаўсюджанай 10 верасня прэс-службай дэлегацыі Еўрапарламента, Пратасевіч адзначыў, што «гэты беспрэцэдэнтны захад беларускага ўрада дэманструе гатоўнасць правесці традыцыйнае для сучасных краін празрыстае і непрадузятае расследаванне».

Пратасевіч выказаў надзею, што «такая практыка распаўсюдзіцца таксама на выпадкі выкрадання вядомых грамадскіх дзеячаў». Еўрадэпутат пералічыў зніклых у 1999–2000 гадах: Юрый Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Дзмітрый Завадскі.

Прадстаўнік Еўрапарламента выказаў спачуванні сям’і і сваякам Бябеніна ў сувязі з яго заўчаснай смерцю.

Як паведамлялася раней, цела Алега Бябеніна было знойдзена ў 19.00 3 верасня ў дачным доме, што ў Дзяржынскім раёне. «Бябенін вісеў на самаробнай пятлі, прымацаванай да лесвічнага пралёту, які вядзе на другі паверх дома. Побач ляжаў табурэт», — сказаў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Данільчанка.

Экспертыза ўстанавіла, што прычынай смерці Алега Бябеніна з’яўляецца асфіксія ў выніку задушэння пятлёй пры павешанні, паведаміў пракурор Дзяржынскага раёна Сяргей Каўрыгін. Паводле яго слоў, эксперты ўстанавілі, што акрамя странгуляцыйнай баразны на шыі іншых пашкоджанняў на целе Бябеніна няма. У Генпракуратуры паведамілі, што ў першую чаргу разглядаецца версія самагубства.

Сябры, сваякі і калегі загінулага сумняваюцца ў тым, што апазіцыйны журналіст мог пайсці з жыцця добраахвотна. Паводле слоў яго калег, у Бябеніна не было ніякіх матываў для самагубства, афіцыйныя ж дакументы аб яго смерці ўтрымліваюць шэраг супярэчнасцей, якія прымушаюць сумнявацца ў афіцыйнай версіі здарэння.

Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек заклікаў улады Беларусі правесці «поўнае і празрыстае» расследаванне акалічнасцяў смерці Бябеніна. З аналагічнымі заявамі выступілі дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па Беларусі Сініка Хурскайнен, прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч, Еўрапейская федэрацыя журналістаў, арганізацыя «Індэкс цэнзуры», Нарвежскі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў і іншыя арганізацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі22

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі39

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі22

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць