Віцебская пракуратура шукае сведкаў інцыдэнту, што адбыўся на «Славянскім базары».
Віцебская пракуратура шукае сведкаў інцыдэнту, што адбыўся падчас закрыцця мінулагодняга фестывалю «Славянскі базар». Трое настаўнікаў заяўляюць, што іх беспадстаўна збілі супрацоўнікі мінскага АМАПу, што ахоўвалі парадак у фестывальным Віцебску.
Міліцыянты ж лічаць, што настаўнікі вінаватыя самі: маўляў, падышлі да прапускнога пункта і пачалі мацюкацца.
Вось што распавяла адна з пацярпелых, у якой збівалі мужа і брата:
«Яны не папярэджвалі, не прасілі вярнуцца, яны проста збілі з ног. Білі чалавек восем. Я крычала, кінулася да іх, ну дык што?
Мне рукі заламалі. Мужа завалілі, адзін сядзеў на ім, адзін ногі ягоныя трымаў, а другі нагу проста на галаву яму паставіў!»
Настаўнікаў затрымалі, адвезлі ў пастарунак і склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Больш за год яны намагаюцца даказаць, што не лаяліся, а наадварот, сталі ахвярамі міліцыянтаў. Дарэчы, адзін з пацярпелых пасля інцыдэнту амаль месяц правёў на бальнічным з пераломам пальца.
У пракуратуры за гэты год зрабілі выснову, што міліцыянты перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. Але пра тое, што яны збілі грамадзян, пакуль гаворка не ідзе — бракуе сведкаў.
-
Іван Прус расказаў, як нажыўся на 200 даляраў, пасяліўшы кіназорку ва ўбітай кватэры каля звалкі ў Шабанах, абстаўленай рэчамі з яго інтэрната
-
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
-
Літоўскія памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю партыю цыгарэт на 260 тысяч еўра
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары