Прыватныя абвесткі11

Паміж блогам і калгасам: Беларусь за два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў

Запрашэнне на публічную дыскусію

21 кастрычніка, 19:00 у цэнтры Monbijou,

Oranienburger Str. 13/14, 10178 Берлін.

Паштоўка

У снежні аўтакрат Лукашэнка хоча, каб яго абралі на пасаду прэзідэнта ў чацверты раз. Апазіцыя слабая і падзеленая, унутрыпалітычныя змены з’яўляюцца вынікам эканамічнай неабходнасці і геапалітычнага становішча. Але што варушыцца ў Беларусі пад паверхняй «глабальнага рынку ідэяў», інтэрнэту?

Ці беларускі інтэрнэт дзейнічае на карысць дэмакратыі і агульнаграмадскага дыялогу, альбо толькі вабіць да ўцёкаў ад рэальных праблемаў? Блогі — толькі люстэркі штодзённага абсурду альбо таксама новая форма самвыдату? Што чакае журналістаў і блогераў перад выбарамі з боку улады, якая імкнецца рэгуляваць інтэрнэт?

Гэтыя пытанні нам хочацца абмеркаваць з:

* Cяргеем Чалым, былым аналітыкам Аляксандра Лукашэнкі, блогерам

* Віктарам Малішэўскім, блогерам і «антыжурналістам»

* Марынай Рахлей, журналістам, блогерам, якая піша пра ЕС і Беларусь

* Грэгарам Хакмакам, заснавальнікам вядомага нямецкага партала abgeordnetenwatch.de

Вядоўца: Крыстыян Мір, «Cетка інфармацыйнага забяспечання з Усходняй

Еўропы» n-ost

Рэгістрацыя не патрэбная

Пачатак:

21 кастрычніка 2010, а 19-й

Месца:

Centre Monbijou

Oranienburger Str. 13/14 10178 Berlin

Кантакт:

Сабрына Бабоўскі

Initiative Mittel- und Osteuropa e. V.

sabrina.bobowski@initiative-moe.de

Пра ўдзельнікаў:

Cяргей Чалы

* Фінансавы аналітык Аляксандра Лукашэнкі, 1994–1998

* Каментатар «Еўрапейскага Радыё для Беларусі» (Варшава)

* Блогер

Віктар Малішэўскі

* намеснік рэдактара «Комсомольской правды в Белоруссии», 1996–2007

* намеснік рэдактара «Еўрапейскага Радыё для Беларусі», 2007–2010

* Трэнер беларускіх журналістаў

* Блогер («Найлепшы блог на рускай мове — 2010» у конкурсе Deutsche Welle)

Марына Рахлей

* З 2004 працуе журналістам у незалежным інфармацыйным агенцтве БелаПАН

* Вядзе ангельскамоўны блог пра стасункі паміж ЕС і Беларуссю

Грэгар Хакмак

* Адзін з заснавальнікаў abgeordnetenwatch.de, вядомага нямецкага

онлайн-партала, які два разы быў вылучаны як кандыдат на прэстыжную

прэмію Grimme Online Award. Сайтам карыстаюцца 95% дэпутатаў

Бундэстага, каб адказаць на пытанні выбарцаў

* У 2008 узнагароджаны як «Сацыяльны антрэпрэнер» ад міжнароднай

арганізацыі Ashoka.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму18

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасціі»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?20

Павел Севярынец прыехаў у Варшаву ФОТАФАКТ7

Алена Ланская прызналася, што ейны бацька памёр ад каранавірусу ў разгар пандэміі12

ЗША правядуць у Маямі перамовы з Расіяй аб завяршэнні вайны супраць Украіны2

Чаму некаторыя людзі заўсёды спазняюцца? Вызначылі пяць чыннікаў4

Каты мяўкаюць часцей, калі вітаюць гаспадароў3

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму18

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць