57‑гадовы жыхар сталіцы, дырэктар ТАА «Глобал Аўта Сіці» быў знойдзены забітым 16 кастрычніка.
57‑гадовы жыхар сталіцы, дырэктар ТАА «Глобал Аўта Сіці» быў знойдзены забітым 16 кастрычніка.
Паводле слоў старшага памочніка пракурора Мінскай вобласці Таццяны Калінінай, у гэты дзень каля 10.15 у органы ўнутраных спраў паступіла паведамленне пра тое, што ў пасёлку Прывольны Мінскага раёна з тыльнага боку будынка ТАА «Глобал Аўта Сіці» знойдзены труп з агнястрэльным раненнем галавы. Таварыства займалася продажам аўтамабіляў. Напярэдадні адбылася здзелка па продажы аўто. Дырэктар фірмы застаўся на ноч ахоўваць маёмасць. Падчас агляду навакольнай тэрыторыі быў знойдзены непашкоджаны металічны сейф і сляды валачэння трупа. Зараз справа прынятая да выканання следчым следчага аддзела пракуратуры Мінскай вобласці. Заведзена крымінальная справа.
Каментары