Свет

Узровень беспрацоўя ў еўразоне дасягнуў рэкордных 10,1%

Узровень беспрацоўя ў 16 краінах еўразоны ўзрос у верасні 2010 года да 10,1% (у верасні 2009 года — 9,8%, у жніўні 2010 года — 10%). Гэта рэкордны паказчык для зоны еўра з моманту яе стварэння ў 1999 годзе.

Згодна са звесткамі Еўрастата, беспрацоўе ў 27 краінах ЕС у верасні 2010 года склала 9,6% (у верасні 2009 года — 9,3%), застаўшыся на ўзроўні жніўня 2010 года.

У 27 краінах ЕС у верасні 2010 года былі беспрацоўнымі 23,109 млн. мужчын і жанчын, з іх 15,917 млн. — у зоне еўра. Колькасць беспрацоўных у параўнанні са жніўнем 2010 года ўзрасла на 71 тыс. чалавек (на 67 тыс. чалавек — у зоне еўра). У параўнанні з вераснем 2009 года колькасць беспрацоўных павялічылася на 0,656 млн. чалавек (у зоне еўра — на 0,424 млн.).

Самыя нізкія паказчыкі беспрацоўя сярод дзяржаў — членаў ЕС былі зафіксаваныя ў Нідэрландах (4,4%) і Аўстрыі (4,5%),

а самыя высокія — у Іспаніі (20,8%), Латвіі (19,4% у другім квартале 2010 года), Эстоніі (18,6% ў другім квартале 2010 года) і Літве (18,2% у другім квартале 2010 года).

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць