Навука і тэхналогіі11

Топ-5 тэхнічных прыладаў для сабак і іх гаспадароў

Як патраціць пару тысяч даляраў на чатырохлапага любімца?

Тэхнічны працэс няспынна рухаецца наперад, ахопліваючы ўсё новыя і новыя сферы жыцця. Цяпер ужо і для звычайнага сабакі на рынку з’явіліся дзесяткі тэхнічных прыладаў. На чатырохлапага любімца можна патраціць не адну тысячу даляраў, было б жаданне. І

няхай некаторыя вяскоўцы злуюцца — маўляў, сабака мусіць быць сабакам! Жыць на вуліцы, чакаць косткі і ганяць катоў па суседніх дварах.
Нязгодныя з імі ўжо прадставілі свае вынаходніцтвы, каб зрабіць цікавейшым жыццё сабе ці любімаму гадаванцу.

Прадстаўляем своеасаблівы ТОП-5 карысных «прыбамбасаў», якія можна прыдбаць для свайго чатырохлапага любімца.

1. Сабачае кола.

«Сабачнікі» ведаюць, што найбольш часу вымагаюць сумесныя прагулкі з любімым зверам. Яны патрэбныя не толькі для таго, каб даць магчымасць схадзіць у туалет не на дыван і не ў кут пакоя, але і каб трымаць сабаку ў тонусе. Для гаспадароў, якія не маюць часу на гадзінную прабежку, амерыканская кампанія GoPet прыдумала прыладу Tread Wheel — своеасаблівае сабачае кола. Калі мець яго ў кватэры, дастаткова вывесці гадаванца на пяць хвілін, а пасля пасадзіць яго ў кола. Такое самае, як для вавёрак, толькі большае памерам.

Варыянт для маленькіх сабак каштуе каля $350, для большых — каля $850. Такія цэны ўказаныя на сайце амерыканскага вытворцы, але пры з’яўленні попыту кітайскія кампаніі абавязкова выпусцяць танны аналаг.

2. Бегавая дарожка.

Калі не хапае нерваў глядзець на тое, як гадаванец ледзь стогне, не спраўляючыся з хуткасцю кола, ёсць яшчэ варыянт. За $575 амерыканцы прапануюць спецыяльную бегавую дарожку. Згадзіцеся, саскочыць з яе нашмат прасцей, чым спыніць кола. А 

эфект той самы — сабака ў добрай фізічнай форме, а гаспадар не губляе час на доўгія прагулкі.
Амерыканцы ўдакладняюць, што іх трэнажэр, хоць і дарагі, не прыносіць шкоду суставам сабак, у адрозненні ад прадукту канкурэнтаў.

3. GPS-навігатар.

Спецыяльная прылада для сабак, якія гуляюць самі па сабе. Хуліганы, ажыўлёны гарадскіх рух, пагоня за катом — ці мала для сабакі прычын, каб не знайсці дарогу да роднага пад’езду? А пасля слупы і дзверы пад’ездаў заклейваюцца самотнай аб’явай «Згубіўся»…

Каб гаспадар заўсёды мог даведацца, дзе ягоны любімец, у спецыяльны ашыйнік можна уставіць сім-картку.
Калі адправіць са смартфона запыт аб месцазнаходжанні сабакі, у адказ прыйдзе СМС-паведамленне з указаннем прыблізнага адрасу. Значыцца, можна спяшацца на дапамогу. Вось толькі каб не атрымалася, што хуліганы будуць паляваць не на сабаку, а на ашыйнік, які каштуе больш за $60... Камплект разам з праграмным забеспячэннем абыйдзецца як мінімум у $200.

4. Радыёашыйнік

Яго звычайна выкарыстоўваюць для дрэсіроўкі. У камплекце ідуць ашыйнік і своеасаблівая рацыя з дзвюма кнопкамі. Іх прызначэнне простае — папярэдзіць і пакараць. Вытворцы ўпэўненыя, што

электраімпульсы прымусяць сабаку задумацца над сваімі паводзінамі і хутка прывыкнуць да новай каманды.
Галоўнае — не перастарацца пры пакаранні. Апаратура каштуе ад $250 і больш.

5. Ашыйнік супраць брэху

У вашую адсутнасць сабака проста надрываецца ад брэху? Ці то так сумуе, ці то паказвае, хто ў хаце сапраўдны гаспадар. А часам аж заходзіцца брэхам уначы… Калі суседзі абяцаюць у наступны раз выклікаць міліцыю, можна прадухіліць непрыемную сітуацыю і набыць спецыяльны ашыйнік.

Калі пачынаецца брэх, датчыкі спрацоўваюць на ваганні ў горле і ўздзейнічаюць паўсекундным бяспечным, але непрыемным электрастымуляваннем.
Калі сабака не здаецца, праз тры секунды ўзровень стымулявання павышаецца. І так да пераможнай цішыні. Кошт прылады складае каля 40 тысяч беларускіх рублёў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым7

У Магілёве ўзяліся папулярызаваць асянікі. Што гэта такое?1

У Іспаніі затрымалі трох беларусаў, падазраваных ва ўгонах аўтамабіляў. У іх была своеасаблівая схема1

Украінскія марскія дроны падбілі ў Чорным моры чарговы танкер расійскага «ценявога флоту» ВІДЭА4

Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру1

«Выдаліце неадкладна»: эксперты заклікалі бізнэс тэрмінова заблакаваць ШІ-браўзеры2

Харчовы імпарт Беларусі з Расіі набліжаецца да 3 мільярдаў даляраў5

На трасе М-1 адкрылі самы працяглы ў Беларусі ўчастак кантролю хуткасці руху. Ён абраны нездарма

Спявак Аляксей Хлястоў расказаў, ці можна ў таксі замовіць, каб прыехаў менавіта ён9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць