Здарэнні22

Пачалі судзіць міліцыянера, які «проста так» забіў 22-гадовую дзяўчыну

Суд праходзіць у Рагачове.

24 лістапада Гомельскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Рагачове пачаў разгляд крымінальнай справы паводле абвінавачання міліцыянера ў забойстве дзяўчыны.

1 кастрычніка былому ўчастковаму было выстаўлена абвінавачанне на падставе п. 13 ч. 2 арт. 139 КК (забойства з хуліганскіх меркаванняў). Першапачаткова гаворка ішла пра замах на забойства (ч. 1 арт. 14 і арт. 139 КК), бо на момант распачынання крымінальнай справы дзяўчына была жывая. Паводле інфармацыі абласной пракуратуры, матываў забіваць дзяўчыну ў абвінавачанага не было, таму забойства кваліфікавана як «з хуліганскіх меркаванняў».

Трагедыя здарылася 6 ліпеня 2010 года.

У 23.00 участковы міліцыянер Рагачоўскага РАУС параніў з табельнага пісталета ў службовай машыне 22-гадовую жыхарку вёскі Журавічы.

Яна атрымала сляпое агнястрэльнае раненне галавы.

Праз 10 дзён дзяўчына памерла ў аддзяленні рэанімацыі, не прыходзячы ў прытомнасць.

У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Журавічах святкавалі Купалле. За парадкам сачылі міліцыянеры Рагачоўскага РАУС. Абвінавачаны павінен быў знаходзіцца тым часам на тэрыторыі іншага сельсавета. Дзяўчына і дзве яе сяброўкі селі ў машыну да трох міліцыянераў і паехалі з імі ў суседнюю вёску Доўск, дзе і здарылася трагедыя.

Устаноўлена, што міліцыянер на момант учынення злачынства быў п’яны — у яго крыві было прыблізна 1,8 праміле алкаголю.

У крыві яго калегі-ўчастковага, які таксама знаходзіўся на месцы НЗ, было 2 праміле алкаголю. Трэці міліцыянер уцёк,

таму яго не агледзелі. Вадзіцель-міліцыянер быў цвярозы, але ён не праінфармаваў кіраўніцтва пра тое, што яго калегі п’янствуюць, а не ахоўваюць грамадскі парадак.

Пасля забойства больш за 30 супрацоўнікаў і кіраўнікоў сістэмы МУС былі прыцягнуты да адказнасці — ад вымоў да звальнення.

Кіраўніцтва Гомельскага УУС аказала сям’і загінулай матэрыяльную дапамогу.

Чытаць таксама: За што п’яны ўчастковы стрэліў у Ніну ва ўпор — жахлівыя падрабязнасці

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы11

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы10

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы11

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць