Гісторыя2626

Вітаўт загаварыў па-руску

Аўтар гістарычнага бестселера «Уладары Вялікага Княства» Вітаўт Чаропка цяпер піша для дзяцей.

Аўтар гістарычнага бестселера «Уладары Вялікага Княства» Вітаўт Чаропка цяпер піша для дзяцей.

Першай стала кніга «Вялікі князь Вітаўт», прымеркаваная да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы.

«У нас такая моўная сітуацыя, што большая частка насельніцтва па-беларуску не чытае ці чытае з цяжкасцю, — тлумачыць свой выбар Вітаўт Чаропка. — Хай чытачы будуць расейскамоўнымі, але гэта ўжо будуць патрыёты Беларусі. І можа, сваіх дзяцей яны аддадуць у беларускамоўную школу».

Праект, які падрыхтаваў Вітаўт, налічвае пятнаццаць кніг аб вялікіх князях для дзяцей. Спрабаваў аўтар прабіцца да чытача праз дзяржаўныя выдавецтвы. Не здолеў. Адказалі, што кнігі расейскамоўныя, а дзяржава падтрымлівае выданне літаратуры на роднай мове. «Тых, хто выбраў беларускую мову, не трэба нічому вучыць, яны свядома зрабілі выбар.

Гэта робіцца для тых людзей, якія хацелі б прыйсці да беларушчыны. І мне закідалі, што маскалям прадаўся».

Чаропка дадае, што мову трэба адраджаць, але першаснае — беларускі дух. «Нашы ж адраджэнцы пачыналі чытаць кнігі па-расейску і па-польску. І з гэтага пачала нараджацца беларуская ідэя».

Кніга «Вялікі князь Вітаўт» выйшла ў прыватным выдавецтве «ФАУінформ».

***

Великий князь Витовт / Витовт Чаропко. — Минск: ФАУинформ, 2010. — 80 с.

Каментары26

Цяпер чытаюць

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах11

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць