Каб мець грошы на выбары.
Раней паведамлялася, што кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, каб здабыць грошы на выбарчую кампанію, гатовы прадаць уласную кватэру.Дык ці адбыўся продаж нерухомасці, пацікавіліся журналісты ў Саннікава.
«На гэтым тыдні я павінен завяршыць гэтую працэдуру. Узніклі пэўныя цяжкасці. Можна гаварыць, што некаторыя людзі баяліся на сваё імя афармляць дамову. Грошы, вядома, пойдуць на перадвыбарчую кампанію. Падрабязнасці раскрываць не буду», — адказаў кандыдат.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары