Культура44

«Газу няма ў нас, але бульба ё, але торф ё»

Што прыцягнула ўвагу на фэсьце «Хіп-хоп-вакацыі»? Тое, што гэты экзатычны фэст, па-першае, беларускі, а па-другое, першы.

Што прыцягнула ўвагу на фэсьце «Хіп-хоп-вакацыі»? Тое, што гэты экзатычны фэст, па-першае, беларускі, а па-другое, першы.

Народу ў невялікім памяшканьні было малавата, сотні чалавек не было – таму каторы ўжо раз хацелася запытацца: дзе мой, абяцаны кожнаму з першай сотні пакупнікоў білетаў, дыск? Арганізатарам гэтага фэсту выступіла Беларуская музычная альтэрнатыва, ды адразу відаць было, што гэта праект няшчодрага спонсара, бо больш за палову гуртоў наагул не зьявіліся. А можа іх запрасілі якраз у якасьці гледачоў? Але ня ўсе так кепска, бо прысутныя выканаўцы мелі сапраўдны запал ды вымусілі нашу скандынаўскі стрыманую публіку ўстаць з дэрматынавых канап і падцягнуцца да сцэны.

Добранька ўчуць, пра што чытаюць, было няпроста праз кепскую акустыку. Беларускія хоперы, як і расійскія калегі, хорам незадаволеныя «шэрымі тварамі» вакол сябе (Sila Slova). Але затое наркотыкі і ахвяры перадозу – ня наша тэма. Можна сказаць, што расейскіх рэпэраў аб’ядноўвае «вуліца», зь якой яны «прыйшлі», а прысутных беларускіх – бел. мова.

Сярод выканаўцаў парадаваў Гудвін нэрвовым, але прафэсійным рухам і якім-ніякім знаёмствам з клясыкамі: словы «каб ня ўмёрлі» ці «на прастор, на шырокі прастор» маюць сыгнальнае значэньне, і патрыёт, калі іх чуе, устае ды кладзе руку на сэрца. Думаю, што расейскага рэпэра, цытавальніка зь Бялінскага, закідалі б шапкамі.

Надзённыя праблемы не апынуліся па-за ўвагай прысутных: выканаўца Sheakspeare-MC прачытаў тэкст з прыпевам «газу няма ў нас, газу няма, але бульба ё, але торф ё» – і зарабіў шалёныя авацыі. А пасьля былі неаб’яўленыя брэйк-дансэры, а потым украінцы «Эпіцэнтар уніі» – іх было тры чалавекі, больш пра іх сказаць цяжка празь неразборлівую манеру чытаньня.

Апагеем імпрэзы стаў выступ «Чырвоным па беламу», які хутка ператварыўся ў скіт і трэба была чуць, зь якім задавальненьнем яны ўсе скандавалі рыфму pamidoraff – f**k off. Фанаграмка сабе грала, удзельнікі «Чпб» чыталі сабе, хто ведаў словы -- падпяваў, а хто ня ведаў – проста махаў рукамі. Я думаю, гэта быў катарсіс. І гадзіньнік прабіў дзявятую ды зьявіўся адміністратар, які сказаў: «Чаму так мала выпілі ў нашым бары? Шоў скончана. Прыходзьце зноў».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Журналістка Шчыракова расказала, як сілавікі размясцілі яе інтымныя здымкі на сайце знаёмстваў і давалі яе нумар тэлефона мужчынам10

Польшча адмовілася адкрыць справу па знікненні Анатоля Котава4

Як жонка Уладзіміра Пуціна яшчэ ў 1990‑я даведалася пра здрады мужа7

Павел Мажэйка: Нашая місія — зрабіць Беларусь нармальнаю краінаю2

Трамп зноў пераблытаў назвы краін: Арменія ваявала з Камбоджай15

У Стоўбцах правялі забег «Шляхам Якуба Коласа», каб папулярызаваць творчасць земляка. На рускую нават яго цытату пераклалі15

У Гродне парашутыста ветрам знесла ў ваду. На беразе мінакі проста глядзелі і чакалі, чым скончыцца2

З-за закрыцця мяжы з Польшчай у Беларусі ўзнік дэфіцыт кветак16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць