Улада1717

У Магілёве назіральніка выдалілі з участка за жавальную гумку

У Магілёве назіральнік на ўчастку №33 Таццяна Масалкова 15 снежня была выдалена за тое, што не перастала жаваць жавальную гумку.

Як паведаміла БелаПАН Масалкова, у гімназіі № 2 два ўчасткі — 33-і і 34-ы — знаходзяцца ў адным невялікім памяшканні. Дырэктар гімназіі Уладзімір Фешчанка з'яўляецца старшынёй 34-га ўчастка. "Я сядзела каля стала 33-га ўчастка, — расказвае назіральнік. — Ён увайшоў у кабінет і заявіў, што ён дырэктар школы — установы адукацыі, дзе нельга жаваць гумку. Я растлумачыла яму, што прыйшла не ў школу, а на ўчастак. Ён жа папрасіў міліцыю выдаліць мяне".

Уладзімір Фешчанка на пытанне БелаПАН па тэлефоне аб тым, ці сапраўды ён выдаліў з участка назіральніка Таццяну Масалкову, сказаў, што такая на яго ўчастку не зарэгістравана, і кінуў трубку.

"У гэтым выпадку мы бачым грубае парушэнне часткі 1 артыкула 13 Выбарчага кодэкса, дзе гаворыцца, што выбары праходзяць адкрыта і галосна, — заявіў каардынатар кампаніі "За справядлівыя выбары" па Магілёве Аляксандр Сілкоў. — Цяпер па гэтым парушэнні назіральнік рыхтуе скаргі ў Цэнтральную і абласную камісіі па выбарах, а таксама пракуратуру".

Каментары17

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі10

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Ультыматум Пуціну з лазні і абмеркаванне бургераў. Новыя пародыі на Лукашэнку рвуць інстаграм8

Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць