Улада4242

Апазіцыя аб'ядналася ў Нацыянальную каардынацыйную раду. Мэты: вызваленне палітвязняў, свабодныя выбары

У Радзе не будзе кіраўніцтва.

Сёньня ў Менску на нарадзе прадстаўнікоў апазыцыі ў сядзібе БНФ была прынятая дэклярацыя аб сытуацыі ў Беларусі і рашэньне аб стварэньні Нацыянальнай каардынацыйнай Рады дэмакратычнай апазыцыі.

Рада будзе дамагацца «вызваленьня арыштаваных па палітычных матывах людзей, інфармаваньнем грамадзянаў Беларусі і міжнароднай супольнасьці, дамагацца вяртаньня Беларусі на шлях законнасьці і дэмакратыі, а таксама ствараць умовы для правядзеньня ў краіне свабодных і дэмакратычных выбараў».

Пад Дэклярацыяй падпісаліся практычна ўсе арганізацыі дэмакратычнай апазыцыі: Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (А.Ярашук), беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (М.Грыб), БСДГ (С.Шушкевіч), партыя левых «Справядлівы сьвет» (С.Калякін), АГП (С.Багданкевіч), аб’яднаньне «Гавары праўду» (А.Дзьмітрыеў), рух «За Свабоду» (А.Мілінкевіч), «Малады Фронт» (М.Дземідзенка), «Эўрапейская Беларусь» (В.Івашкевіч), аргкамітэт беларускай партыі жанчын «Надзея» (А.Яськова), аргкамітэт беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада (С.Кулевіч), БНФ (А.Янукевіч), аргкамітэт Беларускай партыі працоўных (А.Бухвостаў), аргкамітэт БХД (Д.Садоўскі), аргкамітэт партыі Свабоды і прагрэсу (У.Навасяд), Рада беларускай інтэлігенцыі (У.Колас), экс-кандыдат у прэзыдэнты РБ, былы палітвязень А.Казулін.

«Апазыцыя пачынае кансалідавацца і каардынаваць сваю дзейнасьць для таго, каб выправіць сёньняшні стан рэчаў на Беларусі. У Каардынацыйнай Радзе ня будзе кіраўніцтва, яна прадугледжвае, што структур, якія ў яе ўваходзяць — самастойныя, і яны будуць прымаць рашэньне па кожным пытаньні, сыходзячы са сваіх статутаў. Мы не ствараем надпартыйную структуру,« — распавёў кіраўнік партыі левых «Справядлівы Сьвет» Сяргей Калякін.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

У гатэлі Анкорыджа амерыканцы забыліся дакументы, датычныя саміту Трампа і Пуціна10

Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА16

10-гадовая брытанка стала наймалодшай дзяўчынкай, якая перамагла шахматнага гросмайстра5

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць