Усяго патроху

Новы год — «кантрольны»

«Стары Новы год» — апошні фарпост зімніх радасцяў. Нібыта новы год прыходзіць яшчэ раз, цяпер канчаткова. Растлумачыць замежнікам з якой нагоды ў нас раптам свята — задача няпростая, складаней толькі перакласці «стары новы».

Хаця, не адны мы такія — дадатковы Новы год ёсць у Сербіі (там ён называецца «сербскі»), Латвіі, Македоніі, Украіне і нават у некаторых кантонах Швейцарыі. Швейцарцы ў свой час таксама не вельмі натхніліся ідэяй пераходу з юліянскага календара на грыгарыянскі, і вырашылі працягваць святкаваць менавіта 13–14 студзеня.

З-за недакладнасцяў у яшчэ старажытнарымскім юліянскім календары ўтварыўся гэты «хвост» у 13 дзён, які раздзяляе цяпер «стары» і «новы» гады. У 1582 годзе, калі Папа Грыгоры XIII загадаў выправіць каляндарныя хібы, розніца складала 10 дзён. А нашыя нашчадкі пасля 2100 года будуць святкаваць «Стары Новы год» 14 студзеня.

Стары новы год трапляе на час святак. Згодна з яшчэ дахрысціянскімі ўяўленнямі гэта быў час гаданняў, час разгулу духаў. Гуляючыся ў нячыстую сілу, моладзь на вёсках і дагэтуль дзе-нідзе практыкуе выкраданне суседскіх варотаў.

13 студзеня даўно не ўспрымаецца як каляндарнае свята — але купіць бутэльку шампанскага ды перагледзець спецыяльна паўтораныя па тэлевізары навагоднія перадачы — чаму б і не? Дый свята раз на тыдзень — прывыклі мы за папярэднія тры тыдні. Таму, спадарства, з Новым годам вас! Хоць і Старым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?17

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Усе навіны →
Усе навіны

Мельнікава двойчы была на паліграфе. Першы раз расплакалася і ўцякла20

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

Некаторых мужчын у Беларусі запрашаюць здаць адбіткі пальцаў. Навошта?6

Лукашэнку «стала кепска», калі ён даведаўся, «чым дыхае народ»23

«Абарончы джыхад захоплівае Татарстан». Некалі ліберальная журналістка Латыніна паразважала, якой была б Расія без Пуціна84

На Камароўскім рынку прадаюць грыбы па 450 рублёў. За што такая цана?3

Лукашэнка пра чыноўнікаў: Пабудзе недзе ў месцах не так аддаленых — залаты чалавек21

Пасля таго, як Літва адмовіла Ціханоўскай у ахове за мяжой, яе візіт у Арменію прыйшлося адмяніць20

У Расіі спрабуюць адрадзіць «Волгу». Нехта засняў новую мадэль — гэта копія Geely11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?17

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць