Невядомыя чорнай фарбай напісалі «Не верь сектам», закідалі камянямі і пустымі пляшкамі ад піва шыльду.
Сёньня, 21 лістапада, ноччу зьдзейсьнены акт вандалізму адносна царквы «Збаўленьне» (Саюз Хрысьціян Веры Эвангельскай) ў Баранавічах на скрыжаванні вуліц Тэльмана і Першукевіча.
Невядомыя чорнай фарбай напісалі «Не верь сектам», закідалі камянямі і пустымі пляшкамі ад піва шыльду памерам 5 на 2,5 м. На шыльдзе было напісана вялікімі літарамі «Царква Збаўленне», адрас і тэлефон рэлігійнай грамады.
«Я усё гэта ўбачыў сёння раніцай, калі ішоў на працу, - гаворыць Юры Ступакоў, адміністратар царквы «Збаўленне».– Побач ляжаць пустыя пляшкі з-пад піва, камяні, якімі, відаць, кідалі ў шыльду. Магчыма, гэта былі п’яныя падлеткі, але ж якая матэвацыя такіх дзеянняў? Прычына, на мой погляд, у тым, што нас называюць «сектамі» у газэтах і па тэлебачанню. Нехта спецыяльна напружвае сітуацыю.» Кіраўніцтва царквы «Збаўленне» звярнулася ў міліцыю.
Нагадаем, што падобны выпадак некалькі тыдняў таму адбыўся ў Менску. Будынак пратэстанцкай царквы «Новае Жыццё» быў абліты чорнай фарбай, на сцяне невыдомыя пакінулі надпіс «Нет тоталитарным сектам».
Каментары