Шэф-рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятлану Калінкіну выклікалі на допыт у КДБ.
Цяпер яе тэлефон не адказвае.
Паводле галоўнага рэдактара газэты Ёсіфа Сярэдзіча, Калінкінай прывезьлі позву, і журналістка адразу накіравалася ў КДБ.
13 студзеня на допыт у КДБ выклікалі карэспандэнтку газэты Марыну Коктыш.
Яшчэ раней на допыце ў КДБ быў Ёсіф Сярэдзіч. Ён адзначае, што допыты праводзяцца ў рамках справы аб масавых беспарадках — «усе 9 з паловай мільёнаў грамадзянаў цяпер павінны прайсьці праз гэта».
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары