Спорт

Шатляндзкія фаны патрабуюць адстаўкі Малафеева

Заўзятары шатляндзкага «Хартса» патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта клюбу літоўскага бізнэсоўца Ўладзімера Раманава, які таксама валодае літоўскім «Каўнасам» і менскім МТЗ-РІПА, і выканаўцу абавязкаў галоўнага трэнэра «Хартса» беларускага спэцыяліста Эдуарда Малафеева.

Заўзятары шатляндзкага «Хартса» патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта клюбу літоўскага бізнэсоўца Ўладзімера Раманава, які таксама валодае літоўскім «Каўнасам» і менскім МТЗ-РІПА, і выканаўцу абавязкаў галоўнага трэнэра «Хартса» беларускага спэцыяліста Эдуарда Малафеева. У 15 туры чэмпіянату Шатляндыі «Хартс» мінімальна саступіў на сваім полі «Рэйнджэрз» і апусьціўся ў турнірнай табліцы на 5-е месца.

Капітан «Хартса» Стывэн Прэсьлі і яшчэ некалькі гульцоў старэйшага пакаленьня заявілі, што незадаволеныя палітыкай, якую праводзіць клюбнае кіраўніцтва. Да футбалістаў далучыліся заўзятары клюбу. Апошнім часам у складзе «Хартса» зьявілася сямёра літоўскіх футбалістаў.

Летась «Хартс» заняў другое месца ў чэмпіянаце Шатляндыі, саступіўшы толькі «Сэлтыку», але ня трапіў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, саступіўшы грэцкаму АЕКу. Пры памыснай раскладцы «Хартс» мог паспаборнічаць з салігорскім «Шахтарам».

Сам жа Эдуард Малафееў заявіў, што з радасьцю вярнуўся б працаваць у Беларусь, тым болей актыўна тыражаваліся чуткі, што ён можа ўзначаліць МТЗ-РІПА, але яго не адпускае клюбнае кіраўніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа7

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў6

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы3

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым15

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць