Улада1616

Праваслаўная маральнасьць у школах Гарадзеншчыны

У 17 з 28 школаў Наваградчыны і амаль паўсюль на Слонімшчыне дзецям прапануюць факультатыў пад назовам «Асновы праваслаўнай маральнасьці». Гэты курс рэкамэндаваны Нацыянальным інстытутам адукацыі.

У 17 з 28 школаў Наваградчыны і амаль паўсюль на Слонімшчыне дзецям прапануюць факультатыў пад назовам «Асновы праваслаўнай маральнасьці». Гэты курс рэкамэндаваны Нацыянальным інстытутам адукацыі.

Папаўненьне ў школьнай праграме адбылася ў рамках ажыцьцяўленьня «Дамовы аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой» у Гарадзенскай вобласьці. Адпаведны дакумэнт быў распрацаваны летась. Яго падпісалі старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Саўчанка і япіскапы Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій і Наваградзкі і Лідзкі Гурый. У хуткім часе такі ж факультатыў пачнуць вывучаць у школах Меншчыны. Старшыня Менскага аблвыканкаму падпісаў з Філарэтам адпаведную дамову аб супрацоўніцтве.

Паводле зьвестак Наваградзкага раённага аддзелу адукацыі, акрамя заняткаў школьнікам прапануюцца экскурсіі ў Тураў, Полацак, Жыровічы ды іншыя беларускія гарады, багатыя праваслаўнай спадчынай. Сам факультатыў зьяўляецца абавязковым для наведваньня. Як і прадмет «Вялікая айчынная вайна». Школьная адміністрацыя вызначае, ці будзе настаўнік выкладаць толькі «ВАВ», ці праваслаўны факультатыў таксама.

Настаўніца гісторыі Касьцяневіцкай школы ў Слонімскім раёне Кацярына Межавец будзе выкладаць абодва прадметы. «На маіх занятках вучні не сумуюць, бо разам мы разьбіраем вельмі жыцьцёвыя сытуацыі» – кажа Кацярына. Яна перапрацавала атрыманую ў мэтадычным кабінэце праграму, пераклала яе на беларускую мову. «Першапачатковая праграма была распрацаваная ў Жыровічах і больш пасавала духоўнай сэмінарыі» – тлумачыць настаўніца. Новы факультатыў у чымсьці нагадвае курс «Чалавек і грамадзтва», прысьвечаны маралі. Ён закранае тэмы ўзаемаадносінаў чалавека і прыроды, людзей між сабой. Дзецям расказваюць пра жыцьцё як вялікую каштоўнасьць, дар Божы, пра асабістую адказнасьць за яго. «Я тлумачу дзецям небясьпеку шкодных звычак і амаральных паводзінаў», – кажа сп. Межавец. Факультатыў вывучаюць у старэйшых клясах і такая інфармацыя тут вельмі дарэчы, мяркуе касьцяневіцкая настаўніца. Яна лічыць таксама, што ў новым прадмэце няма прапаганды праваслаўя, нягледзячы на назву. «Мяркуйце па назвах тэмаў – «Хрысьціянская мараль -- аснова чалавечых узаемаадносінаў», «Хрысьціянскае разуменьне сям’і і шлюбу», «Адрозненьні хрысьціянскіх і паганскіх святаў» і г.д.» – кажа Кацярына. Яна ўпэўненая, што ўсё залежыць ад пазыцыі настаўніка. Ёй, як веруючай, прадмет вельмі важны і актуальны. Па словах настаўніцы, дзеці поўныя забабонаў, нібыта й не ХХІ стагодзьдзе на двары.

Галоўны рэдактар газэты «Гарадзенскія епархіяльныя навіны» Аляксандар Шурскі распавёў пра пляны Гарадзенскай япархіі. Адмысловая царкоўная камісія мае распрацаваць навучальную праграму для школаў і прапанаваць яе гарадзкому аддзелу адукацыі. «Гарадзенская япархія мусіць улічыць пэўныя складанасьці, што ўзьніклі ў Наваградку ды Слоніме з навучальнай праграмай», – кажа А. Шурскі. Ён кажа, што будучая праграма будзе больш дапасаваная да сьвецкай навучальнай установы. І дадае, што ў Гарадзенскай япархіі справа з праваслаўнай адукацыяй у школах знаходзіцца пакуль у стане распрацоўкі. Піянэрства Наваградчыны і Слонімшчыны ў гэтай справе ён зьвязвае з актыўнасьцю мясцовага царкоўнага кіраўніцтва. Адказваючы на пытаньне пра мову навучаньня сп. Шурскі зазначыў, што ўсё будзе залежаць ад пазыцыі ды ініцыятывы тых, хто будзе выкладаць яго дзецям. Царква ж, найхутчэй, распрацуе праграму па-расейску.

Фота photo.bymedia.net

Каментары16

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць