Усяго патроху2828

Цана на грэчку дасягнула 10 тысяч і працягвае расці

Цэны на карысны прадукт выраслі ў 4 разы за паўгода.

Калі хто-небудзь яшчэ сумняецца, што грэчка — каштоўныя крупы, зірніце на цэннік. Сёння купіць пакет грэчкі можна за 10, 12 і нават 15 тысяч рублёў. Прадаўцы сцвярджаюць, што і гэта яшчэ не мяжа.
.

Выявілася, што з нядаўняга часу адшукаць папулярную кашу можна не ў кожнай краме.

— Грэчку па старых цэнах усю раскупілі. Чакаем завозу па новай цане, — патлумачыла прадавец крамы «Рублёўскі».

Пры гэтым трэба заўважыць, што

«старыя цэны» таксама цяжка назваць дэмакратычнымі. Па словах прадавачкі, некалькімі дзён таму 900-грамовы пакет каштаваў 9600. Колькі будзе каштаваць грэчка новага завозу, у краме пакуль не ведаюць.

І ўсё ж дзе-нідзе крупы ёсць. Калі пашанцуе, можна набыць 800-грамовы пакуначак са старых запасаў па 8300 рублёў. Але гэта трэба вельмі пастарацца. У большасці крамаў цана на грэчку ўжо перасягнула 10-тысячную мяжу. Першы гатунак крупы расійскай вытворчасці можна ўбачыць па 11 тысяч за ўпакоўку ў 900 грам.

Як высветлілася, на Камароўскім рынку сітуацыя з грэчкай кардынальна не адрозніваецца. 10–12 тысяч за 800–900 грамаў. Толькі ў адным месцы ўдалося адшукаць крупы «за бясцэнак» — 9500 за 800-грамовы пакуначак.

— Гэта кітайская грэчка, таму такая танная, — пераконваў мяне прадавец. — Як правіла, усе гандлююць расійскай. Беларуская ж яшчэ даражэйшая, таму на рынку яе практычна няма. Але і гэтыя цэны будуць расці. Праз тры дні будзем заказваць новую партыю па ўжо новай цане.

Як выявілася, прадавец меў рацыю. У шапіку насупраць грэчка была ўжо з новай партыі і каштавала 12300 (900 г). Прычым таксама першага гатунку, але ўжо расійская.

Побач з ёй красаваліся крупы такой самай фасоўкі, але найвышэйшага гатунку. За 15100!

Праўда, сфатаграфаваць для гісторыі гэты каштоўны ва ўсіх адносінах экзэмпляр мне не дазволілі, запатрабаваўшы дазволу ад адміністрацыі рынку. Перамовы з кіраўніцтвам выніку не прынеслі — фатаграфаваць прылавак не дазволілі.

Чаму інфармацыя пра цэны на грэчку сакрэтная, мне так і не патлумачылі.

Як вядома, праблемы з грэчкай паўсталі яшчэ ў верасні. Спачатку крупа папросту знікла з крамаў, а пасля з’явілася, але ўжо значна даражэйшая. Але 5 тысяч за пакуначак крупы — гэта, як выявілася, былі толькі кветачкі. Цяпер грэчка каштуе ў два разы даражэй і спыняцца на дасягнутым не збіраецца. Так што цяпер дазволіць сабе на сняданак гэтую каштоўную кашку можа далёка не кожны.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»9

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА10

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?17

У Польшчы працуе каля 117 тысяч беларусаў3

Што робіцца з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Родным братам старажытнай царквы Навагрудка нечакана аказаўся храм з узбярэжжа Эстоніі — але невыпадкова2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»9

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць