Культура11

Творы мастацтва, якія нас здзівілі

Агляд за апошнія тыдні.

Агляд за апошнія тыдні.

Творы мастацтва жывуць сваім жыццём, апрычоным ад сваіх творцаў. А часам лёсы гэтых твораў становяцца ня меныш цікавымі, чым лёсы людскія.

Ці мог бы сын крамніка з Нармандыі, маладзенькі жаўнер Клод Манэ, які захварэў на тыф у спякотным Алжыры, ведаць, што стане сусветна славутым мастаком? Але праз паўтары сотні гадоў яго папулярнасць стала выключнай. І дасёння ён самы шанаваны мастак у свеце. На тым тыдні скончылася ўнікальная выстава яго твораў у Парыжы. Гэткай прадстаўнічай экспазіцыі твораў Манэ ў Францыі не было цягам ужо трох дзесяцігоддзяў. У залах Вялікага выстаўнага палаца Парыжа арганізатары экспазіцыі прадставілі 170 палотнаў, створаных знакамітым мастаком-імпрэсіяністам за 60 гадоў творчасці. Блізу трох дзясяткаў карцін, якія паступілі з прыватных калекцый, у апошнія дзесяцігоддзі амаль не выстаўляліся.

Толькі за тры апошнія месцы на выставе твораў Клёда Манэ ў Парыжы пабывалі 911,6 тыс. чалавек. У апошнія чатыры дні залы Гран-Пале працавалі ў кругласутачным рэжыме. Сотні людзей, як турысты, так і парыжане, па шмат гадзін стаялі ў чарзе, імкнучыся патрапіць на ўнікальную экспазіцыю. У абсалютным рэйтынгу рэкордаў Францыі паказ карцін Манэ знаходзіцца на другім месцы, саступаючы па папулярнасці адно скарбам Тутанхамона, паказ якіх сабраў у 1967 годзе ажно 1,2 млн. чалавек. Праўда, тады выстава працавала не тры, а сем месяцаў.

Яшчэ адной гучнай навіною ў Еўропе стала знаходка карціны Альбрэхта Дзюрэра "Самагубства Клеапатры" . Яе скралі яшчэ ў 1972 годзе! Карціна геніяльнага нямецкага мастака эпохі Адраджэння выявілася, калі калекцыянер, які хацеў набыць шэдэўр, звярнуўся да італьянскай паліцыі з просьбай праверыць яго паходжанне. Далейшае дазнанне паказала, што "Самагубства Клеапатры" захоўвалася ў кватэры аднаго дызайнера ў Рыме. Калекцыя гэтага неназванага дызайнера налічвала каля 180 прац, з якіх 16 былі скрадзеныя з цэркваў і прыватных калекцый. Агульны кошт выкрадзеных карцін складае блізу мільёна еўра.

Але і гэта не самая вялікая лічба за мінулы тыдзень. Уразіла свет цана, за якую была прададзеная карціна Тыцыяна на аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку. Палатно "Святая бяседа. Мадонна з дзіцем,Святым Лукою і Кацярынаю Александрыйскай" прададзеная за $ 16.900.000. Гэта рэкордная цана для карціны эпохі Рэнесансу. Карціна італьянскага майстра стала, такім чынам,адным з самых дарагіх палотнаў, прысвечаных рэлігійнай тэматыцы, што былі прададзеныя на вольным рынку. "Святая бяседа", напісаная ў 1560 годзе, на працягу чатырох з паловай стагоддзяў захоўвалася толькі ў прыватных калекцыях, толькі шэсць разоў змяніўшы ўладальніка. Як паведаміла прадстаўнік аўкцыённага дома, пакупніком топ-лота цяперашніх таргоў стаў ананімны калекцыянер з Еўропы. Агульная сума, атрыманая падчас таргоў работ старых майстроў, якія адбыліся на Sotheby's у мінулы чацвер, склала $ 78,6 млн.

То бок, ёсць яшчэ і ў нашай частцы свету пакупнікі, якіх не бянтэжаць такія лічбы. І не перастаюць здзіўляць сваім лёсам творы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць