Здароўе11

Мінздароўя: Сёлета ніводзін чалавек не памёр ад «свінога» грыпу

Больш за 120 тысяч чалавек у Беларусі сталі ахвярамі зімовай эпідэміі. Каля 110 школ закрытыя на каранцін. Каля 25 тысяч беларусаў хворыя на грып.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Алег Арнаутаў. Адказваючы на пытанне Еўрарадыё, ён адзначыў, што сёлета лекары ўвогуле не выдзяляюць вірус AH1N1 сярод іншых вірусных інфекцый. Маўляў, ён не страшнейшы за ўсе іншыя варыяцыі грыпу.

«Ён лечыцца гэтак сама, як і іншы грып, абсалютна! Пытанне толькі ў тым, што гэта розная антыгенная структура. Сёння ў нашай краіне каля 30% насельніцтва прышчэпленыя супраць гэтага ўзбуджальніка. Гэта азначае, што агрэсіўнасць гэтага ўзбуджальніка сёлета будзе значна ніжэй, чым летась ці ў іншыя гады. Таму не трэба палохаць насельніцтва. Сёння ад нашага страху нічога не залежыць. Трэба проста спакойна жыць і выконваць тыя рэкамендацыі, якія мы даем.

Медыцына гатовая аказаць неабходную дапамогу — толькі своечасова прыйдзіце».

Паводле яго словаў, у Беларусі ад пачатку года ніводнага чалавека не памерла ад пандэмічнага грыпу. Таму медык раіць не баяцца хваробы і смерці, а есці больш капусты, буракоў ды лімонаў, а таксама насіць аднаразовыя маскі.

У той жа час лекары папярэджваюць:

кожнага хворага з падазрэннем на пнеўманію будуць неадкладна класці ў шпіталь.
І для гэтага, кажа намеснік міністра, усё гатовае.

«Усе асобы, у якіх не выключаюць пнеўманію, — ускладненні пасля віруснай інфекцыі, альбо першасна ўзніклая пнеўманія — яны лечацца ў абавязковым парадку ў стацыянарных умовах. Ва ўстановах аховы здароўя распрацаваныя планы па фармаванні рэзерву ложкавага фонду, перапрафіляванні ложкаў з магчымым разгортваннем палат інтэнсіўнай тэрапіі ў перапрафіляваных аддзяленнях, з магчымасцю раздзялення шпіталізаваных хворых. У першую чаргу гэта тычыцца цяжарных жанчын».

Наколькі складанай можа быць новая эпідэмія, Алег Арнаутаў прадказаць адмовіўся. Але адзначыў, што пакуль няма падстаў меркаваць, што следам за «птушыным», «свіным» ды «казіным» з’явіцца які-небудзь «бычыны» грып. Але параіў тым, хто так і не зрабіў прышчэпку, яшчэ раз падумаць над гэтым пытаннем.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі23

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з найбагацейшых сем'яў Саудаўскай Аравіі хоча набыць замежныя актывы «Лукойла»5

Ларысе Долінай усё ж давядзецца пакінуць прададзеную кватэру5

Перад УНС сілавікі нагнятаюць атмасферу6

Зяленскі: ЗША перададуць Расіі абноўлены мірны план1

Беларус паставіў новую SIM-картку і атрымаў доступ да чужых перапісак у тэлеграме13

«Сабачая савецкая сістэма». Алесь Бяляцкі расказаў пра стаўленне ў турме да нобелеўскага лаўрэата8

Сабаленку другі год запар прызналі найлепшай тэнісісткай свету15

У Клічаве проста па вуліцы горада шпацыравала рысь ВІДЭА2

У Бразіліі ўраган зламаў і паваліў статую Свабоды ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі23

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць