Грамадства

Акцыя моладзевых актывістаў разагнаная АМОНам

Прадстаўнікі дэмакратычнага руху а 19-й гадзіне паводле менскага часу намагаліся правесьці акцыю, каб прыцягнуць увагу кіраўнікоў дзяржаваў СНД да праблемы парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. Байцы спэцназу не далі моладзевым актывістам разгарнуць расьцяжкі і плякаты. А Кастрычніцкі пляц за дзьве гадзіны быў ачэплены спэцназам.

Сёньня на вечар плянавалася правядзеньне на Кастрычніцкай плошчы Менску моладзевай акцыі ў падтрымку зьняволенага Зьмітра Дашкевіча, акцыя таксама была прымеркаваная да саміту кіраўнікоў краінаў СНД, што цяпер праходзіць у Менску.

Яшчэ задоўга да пачатку акцыі міліцыя і АМОН узялі ў ачапленьне Кастрычніцкую плошчу. Прарвацца на яе выглядала маларэальным, таму моладзь вырашыла правесьці пікет ля будынку “Макдональдса”, што на перасячэньні галоўнага менскага праспэкту і вуліцы Леніна. Туды змагло патрапіць каля 30 чалавек.

Са словаў Насты Палажанкі, маладзёны ўзяліся за рукі, каб утварыць ланцуг. Акцыя доўжылася літаральна некалькі хвілінаў. Пасьля чаго зьявіліся байцы АМОНу, якія пачалі разрываць людзей з ланцугу і кідаць на прыступкі падземнага пераходу. Палажанка кажа, што даўно не сутыкалася з такой жорсткасьцю з боку праваахоўных органаў.

Разам з Настай Палажанкай з атачэньня АМОНу змаглі вырвацца яшчэ сямёра чалавек. Пра астатніх удзельнікаў акцыі пакуль няма пэўнасьці ці ёсьць хто затрыманы. Наста кажа, што на пікет не прыйшло багата людзей, бо яны меркавалі трапіць на плошчу з боку вуліцы Янкі Купалы, а адтуль праход быў надзейна перакрыты.

Зьміцер Панкавец

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма22

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце1

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска23

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры6

Як Фядыніч адкрыў аўтобус Статкевічу на мяжы і як Вінярскі таксама выйшаў, каб застацца ў Беларусі. Новыя падрабязнасці3

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

Лукашэнка загадаў чыноўнікам праводзіць нарады на выходных і пасля працы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць