Грамадства99

Малады Фронт 25 Сакавіка ладзіць альтэрнатыўнае шэсце

Намеснік старшыні міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады Фронт» (Чэхія) Мікалай Дземідзенка 14 лютага падаў у Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне ў сталіцы 25 сакавіка шэсця да Дня Волі.

Як паведаміў БелаПАН Дземідзенка, згодна з заяўкай, шэсце павінна пачацца, а 18 гадзіне на плошчы Свабоды. Яго ўдзельнікі плануюць прайсці да плошчы Незалежнасці.

«Мы заклікаем адзначыць Дзень Волі не толькі пад лозунгам вызвалення палітзняволеных.

Дзень Волі павінен праходзіць пад лозунгам «Саша, сыходзь!», — мяркуе Дземідзенка.

Паводле яго слоў, «Малады фронт» не можа пагадзіцца на ўмовы правядзення акцыі, прапанаваныя іншымі дэмакратычнымі рухамі, якія не маюць дастатковага вопыту ў правядзенні вулічных акцый, такіх як рух «За Свабоду», Партыя БНФ, ініцыятыва «Гавары праўду!», саюз «За мадэрнізацыю», партыя «Зялёныя», аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу. Гэтыя структуры ініцыявалі шэсце 25 сакавіка па маршруце Акадэмія Навук — сквер Янкі Купалы.

«У выпадку блакіравання 25 сакавіка плошчы Свабоды збор удзельнікаў акцыі будзе адбывацца на Кастрычніцкай плошчы», — зазначыў Дземідзенка.

Нагадаем, 14 лютага ў Мінгаравыканкам таксама была пададзена заяўка на правядзенне ў сталіцы 25 сакавіка вулічнай акцыі, прысвечанай чарговым угодкам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Заяўку ў гарвыканкам падпісалі лідары Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін, прадстаўнікі кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў, руху салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў і аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Ірына Губская.

Мітынг мяркуецца пачаць у 18.00 каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук. У 19.00 павінна пачацца шэсце да сквера імя Янкі Купалы, дзе з 20.00 да 21.00 плануецца правесці яшчэ адзін мітынг. Акцыя пройдзе пад лозунгамі «Свабода палітзняволеным!» і «Беларусь будзе вольнай!».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу7

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль наносіць удары па цэлях у Ліване

Патэнцыйны кашмар эпохі штучнага інтэлекту — біялагічная зброя. Увесь свет думае, як падрыхтавацца да яе выкарыстання

Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі Іран пра магчымасць ваеннага ўмяшання8

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы33

У Тэхасе мужчына расстраляў натоўп каля бара. СМІ звязваюць гэта з амерыканскімі ўдарамі па Іране9

Рэжым Лукашэнкі часова стане менш агрэсіўным да суседзяў, але стратэгічна будзе імкнуцца да авалодання атамнай зброяй29

ЗША пацвердзілі выкарыстанне стэлс-бамбардзіроўшчыкаў B-2 для ўдараў па Іране. Яны выканалі беспасадачны пералёт праз палову свету з базы ў Місуры

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту21

Навукоўцы ствараюць бактэрыі, здольныя з'ядаць ракавыя пухліны знутры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу7

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць