Свет

Генсакратар Рады Еўропы заклікаў Беларусь тэрмінова ўвесці мараторый на смяротную кару

Генеральны сакратар Рады Еўропы Турб’ёрн Ягланд заклікае Беларусь тэрмінова ўвесці мараторый на смяротную кару. Адпаведную заяву распаўсюдзіла 15 лютага прэс-служба Рады Еўропы.

«Глыбока расчараваны і занепакоены рашэннем, прынятым Вярхоўным судом Беларусі аб пацвярджэнні яшчэ аднаго смяротнага прыгавору. У наяўнасці рост дыскусій аб адмене смяротнай кары ў Беларусі, але гэтага недастаткова, каб пракласці шлях да мараторыя. Цяпер існуе неабходнасць сапраўднай палітычнай волі для пераходу ад слоў да дзеянняў. Смяротнай кары не месца ў пенітэнцыярных сістэмах сучаснага грамадства», — заявіў Ягланд.

Нагадаем, мараторый на смяротную кару з’яўляецца адным з асноўных умоў вяртання беларускаму парламенту статусу спецыяльнага запрошанага Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Як раней паведамлялася, 11 лютага Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў у касацыйным парадку і пакінуў без змены смяротны прыгавор Магілёўскага абласнога суда ў дачыненні да Ігара Мяліка, аднаго з фігурантаў справы аб разбойных нападах і забойствах на трасе Магілёў — Гомель.

Прысуд набыў моц.

Рашэнне суда першай інстанцыі — Магілёўскага абласнога суда — было вынесенае 14 верасня 2010 года. Другі ўдзельнік злачыннай групы, Аляксандр Сычоў, прыгавораны да пажыццёвага зняволення. Верхавод банды, заснавальнік Беларускага рэспубліканскага аб’яднання джыу-джытсу і самаабароны Аляксандр Козыраў, да суда не дажыў.

Паводле даных следства, трое грамадзян учынялі разбойныя напады на ўладальнікаў дарагіх аўтамабіляў, калі тыя адпачывалі на ўзбочыне трасы. Іх цікавілі аўтамабілі з небеларускай рэгістрацыяй. Тых, хто спрабаваў аказаць супраціўленне, злачынцы расстрэльвалі. На пасяджэнні суда сярод іншых злачынстваў пракурорам былі абнародаваныя факты забойства чатырох чалавек. Маёмасць, выкрадзеную ў загінулых, рэалізоўвалася. На судзе Сычоў і Мялік сваю віну прызналі цалкам, прасілі прабачэння ў сваякоў забітых, выказвалі просьбы аб паблажцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу2

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі2

Марына Ментусава назвала свой топ-5 самых сэксуальных беларускіх мужчын25

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

МЗС: Больш за тысячу літоўскіх фур у Беларусі перамесцяць на спецстаянкі ў раёне «Катлоўкі»

Расійская вулічная спявачка Наока не выйшла на свабоду пасля другога арышту1

«Праз пакаленне ў Афрыцы будзе нараджацца палова ўсіх дзяцей свету». Чаму Паўднёвая Карэя вымірае і чым цікавы прыклад Ізраіля10

«Ён адказаў: Я ненавіджу хахлоў. І ўсё». Алексіевіч расказала, з якімі людзьмі ёй давялося гаварыць, збіраючы матэрыялы для новай кнігі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу2

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць