Насуперак планам Нацбанка, урад Мясніковіча не будзе змагацца за зніжэнне стаўкі.
Урад Беларусі не выключае магчымасці павышэння стаўкі рэфінансавання ў 2011 годзе з улікам тэмпаў інфляцыі. Пра гэта паведаміў
«І Нацбанк, і ўрад ставяць задачу выйсці на ўзровень стаўкі рэфінансавання 6–8% у 2015 г., але ўсё будзе цалкам залежаць ад сітуацыі ў эканоміцы. Не выключана, што
ўжо сёлета з улікам узроўня інфляцыі стаўку рэфінансавання прыйдзецца павялічыць, нягледзячы на тое, што і Нацбанк, і ўрад запланавалі, што ў 2011 годзе яна будзе толькі змяншацца», —сказаў С. Румас.
Інфляцыя ў Беларусі склала 1,4% у студзені. Паводле афіцыйнага прагнозу, стаўка рэфінансавання ў Беларусі на канец 2011 годзе павінна скласці 8–10% гадавых.
Цяпер чытаюць
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары