Грамадства88

Мінскіх адвакатаў не запалохалі. Пыльчанка: «У Беларусі склалася крытычная сітуацыя»

Прынята рашэнне правесці нечарговы экстраны сход Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

У Беларусі склалася крытычная сітуацыя, якая рэальна пагражае незалежнасці адвакатуры, мяркуюць у Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

Як паведаміў старшыня Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка, 17 лютага на пашыраным пасяджэнні прэзідыума калегіі, якое праходзіла з удзелам кіраўнікоў юрыдычных кансультацый, абмяркоўвалася пытанне аб пазбаўленні чатырох адвакатаў ліцэнзій.

Як паведамлялася раней, 14 лютага Міністэрства юстыцыі прыняло пастанову аб пазбаўленні ліцэнзіі чатырох адвакатаў Мінскай гарадской калегіі, якія абаранялі ўдзельнікаў акцыі 19 снежня, — Алега Агеева, Таццяны Агеевай, Уладзіміра Толсціка і Тамары Гараевай.

Дзеянне ліцэнзій, выдадзеных Алегу Агееву (адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча) і Таццяне Агеевай, спынена «за грубыя парушэнні парадку афармлення пагадненняў на аказанне юрыдычнай дапамогі, чыненне перашкод органу ліцэнзавання ў правядзенні мерапрыемстваў па кантролі за выкананнем заканадаўства, якое праявілася ў падаванні непраўдзівых звестак». Уладзімір Толсцік і Тамара Гараева пазбаўлены ліцэнзій «за грубыя парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні, якія праявіліся ў адмове аказання юрыдычнай дапамогі Ірыне Халіп».

Прэзідыуму Мінскай гарадской калегіі адвакатаў даручана прыняць «неадкладныя меры па забеспячэнні юрыдычнай дапамогай асоб, абаронцамі або прадстаўнікамі якіх з’яўляліся згаданыя адвакаты».

Між тым, як паведаміў Аляксандр Пыльчанка, у дачыненні да чатырох названых адвакатаў ніякіх прадстаўленняў адносна іх прафесійнай дзейнасці ў калегію не ўносілася. Адпаведна, ніякіх дысцыплінарных вытворчасцяў у дачыненні да іх не распачыналася.

Пыльчанка таксама паведаміў, што на пашыраным пасяджэнні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў абмяркоўвалася ініцыятыва Мінюста па прыняцці правілаў прафесійнай этыкі адвакатаў. Такія правілы, падкрэсліў старшыня калегіі, «павінны прымацца выключна адвакацкай супольнасцю».

«Увесь кіруючы склад Мінскай гарадской калегіі адвакатаў лічыць наяўную сітуацыю крытычнай, якая рэальна пагражае незалежнасці адвакатуры як прававога інстытута, гэтак і незалежнасці адвакатаў паасобку», — заявіў Пыльчанка.

У сувязі з гэтым прынята рашэнне правесці нечарговы экстраны сход Мінскай гарадской калегіі адвакатаў з запрашэннем усіх зацікаўленых асоб, сказаў Пыльчанка.

Нагадаем, у канцы снежня Мінюст убачыў «грубыя парушэнні правілаў прафесійнай этыкі» ў дзеяннях некаторых адвакатаў, якія абараняюць удзельнікаў акцыі 19 снежня. Кіраўніцтву Мінскай гарадской калегіі адвакатаў было зроблена прадстаўленне з патрабаваннем прыняць «неадкладныя меры да безумоўнага выканання адвакатамі Правілаў прафесійнай этыкі і заканадаўства». Аднак прэзідыум калегіі не ўбачыў падстаў для прымянення якіх-небудзь санкцый у дачыненні да адвакатаў.

Мінюст таксама паведаміў аб падрыхтоўцы новай рэдакцыі правілаў прафесійнай этыкі адваката ў мэтах «удасканальвання дзейнасці адвакатаў па аказанні юрыдычнай дапамогі і забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян».

Апрача таго, у Беларусі будуць уведзены новыя патрабаванні да кандыдатаў на атрыманне ліцэнзіі на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці. Паводле звестак Мінюста, плануецца, у прыватнасці, устанавіць двухузроўневы экзамен (пісьмовы і вусны). Асаблівыя патрабаванні Мінюст мае намер выстаўляць да асоб, якія раней працавалі ў судах, органах пракуратуры, унутраных спраў, іншых праваахоўных органах. У дачыненні да такіх асоб кваліфікацыйнай камісіяй перад правядзеннем кваліфікацыйнага экзамену будуць запытвацца рэкамендацыі і характарыстыкі з апошняга месца працы.

1 лютага Савет калегій адвакатаў Еўропы заклікаў міністра юстыцыі Беларусі Віктара Галаванава «гарантаваць прынцыпы незалежнасці прафесійных асацыяцый адвакатаў і непрадузятасці дысцыплінарных разбораў».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць