Грамадства11

МЗС Расіі насцярожана развіццём падзей вакол Брэуса і Гапонава

З новай заявай па справе арыштаваных у Беларусі расійскіх грамадзян Арцёма Брэуса і Івана Гапонава выступіла Міністэрства замежных спраў Расіі.

«Пасля таго, як на папярэднім пасяджэнні абвінавачанне ў адрас А.Брэуса і І.Гапонава рассыпалася літаральна на вачах, усе разлічвалі, што будзе прынята рашэнне аб спыненні іх судовага пераследу. Аднак атрымалася інакш, паколькі само абвінавачанне засталося ранейшым, але да справы была прыцягнута вялікая група новых сведак з ліку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Такі паварот падзей не можа не насцярожваць», — гаворыцца ў заяве расійскага знешнепалітычнага ведамства.

МЗС выказвае надзею на «аб’ектыўны і справядлівы вердыкт, які адпавядаў бы нормам міжнароднага права, у тым ліку ў сферы асноватворных правоў чалавека».

Працэс над Брэусам і Гапонавым аднавіўся ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 1 сакавіка. Яны абвінавачваюцца на падставе ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у масавых беспарадках, што суправаджаліся пагромамі, узброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады), а таксама ў нанясенні пашкоджанняў супрацоўнікам міліцыі.

Сёння дзяржабвінаваўца Сяргей Кунаш зачытаў спіс з 15 пацярпелых міліцыянераў, якія, паводле яго слоў, былі збіты дэманстрантамі. Ён сцвярджае, што Брэус і Гапонаў у гэтым удзельнічалі. Да справы далучаны пастановы аб прызнанні супрацоўнікаў міліцыі пацярпелымі, пратаколы іх допыту, заключэнне судмедэксперта.

У сувязі з удакладненым абвінавачаннем адвакаты расіян папрасілі зрабіць у працэсе перапынак. Суддзя Любоў Сімахіна іх просьбу задаволіла — суд перанесены на 10 сакавіка. Пры гэтым яна адмовіла ў хадайніцтве аб змене Брэусу і Гапонаву меры стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Як заявіў дарадца пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў, каментуючы вынікі пасяджэння суда 1 сакавіка, Расія выступае за вызваленне сваіх грамадзян у сувязі з «надуманасцю прад’яўленых ім абвінавачанняў і адсутнасцю якой-небудзь доказнай базы».

«Вакол судовага працэсу шмат пытанняў, у прыватнасці, дзе былі тыя 15 сведак-пацярпелых, пра якіх толькі сёння загаварыла абвінавачанне», — падкрэсліў Гусеў.

Брэус і Гапонаў былі затрыманы вечарам 19 снежня пры разгоне несанкцыянаванай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску і першапачаткова асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. 29 снежня, пасля адбыцця арышту, іх ізноў затрымалі — ужо ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць40

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік16

Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер10

У Нясвіжы выстаўляюцца творы беларускіх майстроў, вывезеных у Маскву. Тое, што яны ўмелі, рускім майстрам тады і не снілася25

Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня3

Расійскія СМІ пісалі, як сын Чыкацілы пайшоў у УСУ, і нават пахавалі яго. А ён нават не служыў1

Расійскага блогера-жанчынаненавісніка затрымалі за «рэабілітацыю нацызму» 5

Германія аднавіла выдачу гуманітарных віз для беларусаў9

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць40

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць