Улада1515

Лазавік: «Санкцыі — гэта еўрадэбілізм»

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік цяпер ня зможа ўехаць яшчэ ў дзевяць эўрапейскіх краінаў, якія далучыліся да санкцыяў Эўразьвязу супраць беларускага рэжыму.
Гэта — Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісьляндыя (кандыдаты ў ЭЗ); Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Сэрбія (патэнцыяльныя кандыдаты ў ЭЗ); Ліхтэнштэйн і Нарвэгія (удзельнікі Эўрапейскай эканамічнай прасторы).

Камэнтуючы гэтае рашэньне для «Свабоды», спадар Лазавік заявіў:

«Я гэтыя санкцыі ацэньваю як абсалютна непрадуманыя, нерацыянальныя і, самае галоўнае, неабгрунтаваныя. Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі Цэнтравыбаркам і арганізатары выбараў былі ініцыятарамі дэмакратызацыі выбарчага працэсу. Усе кандыдаты ў прэзыдэнты мелі магчымасьць свабодна зьбіраць подпісы, вельмі дэмакратычна прайшлі рэгістрацыя кандыдатаў і агітацыйная кампанія.

І ў падзяку за ўсё гэта — арганізатары выбараў апынуліся ў сьпісе неўязных. Лёгікі ніякай ня бачу. У мяне гэта выклікае зьдзіўленьне, вялікае абурэньне. У свой час у мяне ў парыве эмоцыяў вырвалася слова — эўрадэбілізм. Сёньня я дзьвюма тлустымі рыскамі падкрэсьліваю гэтае выказваньне. Гэта самы сапраўдны дэбілізм чыноўнікаў, якія прымалі такое рашэньне».

У студзені гэтага году Эўразьвяз увёў санкцыі — візавыя забароны і замарожваньне актываў — у дачыненьні да групы службовых асобаў Беларусі, адказных за парушэньне дэмакратычных стандартаў на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 ды за перасьлед апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды16

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю4

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды16

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць