Спорт11

У Беларусі пройдзе чэмпіянат Еўропы па самай амерыканскай гульні

У Беларусі ўпершыню адбудзецца чэмпіянат Еўропы U12 сярод ювенілаў па бейсболе. Спаборніцтвы пройдуць 28 чэрвеня — 2 ліпеня ў Брэсце.

У чэмпіянаце возьмуць удзел восем каманд: з Аўстрыі, Літвы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Украіны, Чэхіі і Беларусі (гульцы 1999 года нараджэння і маладзейшыя).

Каманды падзеленыя на дзве групы. Беларусы ўвайшлі ў групу, дзе будуць выступаць каманды Расіі, Украіны і Аўстрыі. Дзве найлепшыя каманды кожнай групы выходзяць у паўфінал. Астатнія згуляюць за 5-8-е месцы.

У 2010 годзе на чэмпіянаце Еўропы U12 ў Чэхіі зборная Беларусі, якая была сфарміравана з гульцоў клуба «Брэсцкія зубры», заняла шостае месца, атрымаўшы дзве перамогі і саступіўшы ў двух гульнях. Чэмпіёнам стала каманда Расіі.

Рашэнню Еўрапейскай канфедэрацыі бейсбола правесці ў Брэсце чэмпіянат Еўропы U12 судзейнічала паспяховая арганізацыя ў горадзе Кубка Еўропы па бейсболе ў 2006, 2008 і 2010 гадах, а таксама ўвод у эксплуатацыю восенню 2010 года першага ў Беларусі бейсбольна-софтбольного стадыёна. Ён пабудаваны побач з бейсбольнымі стадыёнам, які быў адкрыты летам 2005 года.

У лютым 2011 года каманда ювенілаў «Брэсцкія зубры» стала бронзавым прызёрам міжнароднага бейсбольнага турніру на Кубак прэзідэнта Польшчы.

18–20 сакавіка «Брэсцкія зубры» возьмуць удзел у міжнародным турніры ў Роўне (Украіна).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі30

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

З расійскага палону вярнулі экс-мэра Херсона, выкрадзенага расіянамі ў пачатку вайны

Беларусь і Пакістан падпішуць мемарандум аб працаўладкаванні15

КНДР выпрабавала новыя ракеты СПА. Кім Чэн Ын кантраляваў асабіста3

Як у Кіеве адзначылі Дзень Незалежнасці2

У аэрапорце Баку пасажыраў Belavia трымалі дзве гадзіны ў самалёце без вентыляцыі, але самалёт так і не паляцеў1

Сёння ў Мінску развітаюцца з Яраславам Еўдакімавым

У цэнтры Вільні руская музыка гучала гучней за сірэны. Мясцовыя выклікалі паліцыю, справа выклікала вялікае абмеркаванне27

На былым Лінгвістычным універсітэце ўжо памянялі надпіс ФОТАФАКТ10

Ад атак дронаў загарэўся тэрмінал порта Усць-Луга пад Пецярбургам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі30

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць