Грамадства11

Івана Шылу шукае міліцыя

Намесніка старшыні «Маладога Фронту» Івана Шылу адшуквае салігорская міліцыя.

Увечары 14-га сакавіка на хатні тэлефон бацькоў маладзёна патэлефанаваў участковы інспектар і паведаміў, што яму неабходна ажыццявіць прывад маладафронтаўца ў суд. Аднак з якой справай звязаны гэты выклік, супрацоўнік міліцыі патлумачыць не змог. Таксама міліцыянта цікавіла месцазнаходжанне брата Івана Іллі Шыла.

Бацькі Івана сцвярджаюць, што выклік у суд звязаны з затрыманнем маладзёна яшчэ 27 ліпеня мінулага года падчас правядзення Конкурсу дзіцячага малюнка на асфальце, які традыцыйна ладзіць салігорскі «Малады Фронт» у гадавіну абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці. Нагадаем, 24 жніўня Салігорскі раённы суд ужо пакараў штрафамі двух іншых удзельнікаў гэтай акцыі штрафамі ў 700 тысяч рублёў.

— Пад час таго летняга затрымання з нас узялі пісьмовыя тлумачэнні, пратаколаў не складалі. Потым я з’ехаў на моўныя курсы і вучобу ў Польшчу, дзе даведаўся пра штрафы іншым удзельнікам акцыі. Я перыядычна прыязджаю ў Салігорск, але ж належным чынам мяне ніхто не апавяшчаў, аніякіх позваў ці нават тэлефанаванняў з просьбаю кудысьці з’явіцца я асабіста не атрымліваў. А тут ажно праз паў гады, калі ўсе тэрміны складання пратакола і разгляду яго ў судзе скончыліся, мяне расшукваюць для прымусовай дастаўкі ў суд. Пры гэтым нават на бацькоўскі адрас дагэтуль аніякіх позваў не прыходзіла, — патлумачыў сітуацыю сам Іван Шыла.

Каментары1

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек1

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах2

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

Паўлючэнка пра гульню Мацкевіча: Папахвае палітычным махлярствам52

Лукашэнка падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат11

Мінчанка знайшла ў булачцы металічныя шарыкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек1

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць