Улада44

Расійскаму праваабаронцу Андрэю Юраву загадана пакінуць Беларусь цягам сутак

Яго абвінавацілі ў «незаконным перасячэнні мяжы», а таксама «ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы Беларусі».

Як стала вядома «Нашай Ніве», кіраўнік Міжнароднай місіі маніторынгу правоў чалавека Андрэй Юраў толькі што атрымаў прадпісанне пакінуць тэрыторыю Беларусі цягам сутак.

Яго абвінавацілі ў «незаконным перасячэнні мяжы», а таксама «ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы Беларусі». У сувязі з затрыманнем расійскага праваабаронцы амбасада Расіі накіравала ноту ў МЗС Беларусі.

Нагадаем, што 16 сакавіка а 21.05 на кватэру па вуліцы Чырвонай у Мінску, якую займалі сябры Міжнароднай назіральнай місіі па маніторынгу правоў чалавека ў Беларусі прыйшлі міліцыянты. Яны запатрабавалі пусціць іх, матывуючы гэта тым, што, паводле іх звестак, у памяшканні падоўгу жывуць замежныя грамадзяне. Праваабаронцы пускаць іх адмовіліся, паколькі міліцыя не мела адпаведнага ордэра.

Як расказалі НН праваабаронцы,

кіраўнік місіі Андрэй Юраў выйшаў да міліцыянтаў на лесвічную пляцоўку. Пасля дзесяціхвіліннай размовы яму паведамілі, што ён «знаходзіцца ў спісах неўяздных у Беларусь». Юрава адвезлі ў РУУС Савецкага раёна для наступнай дэпартацыі ў Расію.

У кватэры-офісе цяпер знаходзяцца чатыры сябры місіі — грамадзяне Расіі і Украіны. Іх спробы звязацца з консульствам РФ, каб высветліць пазіцыю па гэтым пытанні, пакуль безвыніковыя.

Гэта не першы выпадак, калі сяброў Міжнароднай назіральнай місіі дэпартуюць. Нагадаем, 9 сакавіка украінскі праваабаронец Максім Кіцук, быў зняты з цягніка«Кіеў-Мінск». Супрацоўнікі Гомельскага памежнага атрада паведамілі яму, што яго прозвішча значыцца ў базе дадзеных Памежнай службы з пазнакай «Уезд забаронены». Кіцука дэпартавалі назад ва Украіну.

* * *

Міжнародная назіральная місія па маніторынгу правоў чалавека ў Беларусі пачала працу ў Мінску 27 снежня. Яны была створаная прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый краін АБСЕ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый. Дзейнічае па даручэнні Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, які яднае прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый краін АБСЕ. Ажыццяўляе маніторынг агульнай сітуацыі з захаваннем фундаментальных правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пытанняў абароны праваабаронцаў і забеспячэння іх прафесійнай дзейнасці. Падкрэслівае, што правы чалавека з’яўляюцца прадметам наўпростай і законнай заклапочанасці міжнароднага грамадзянскай супольнасці і заклікае, каб улады Беларусі трымаліся ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў у сферы правоў чалавека, а дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ, у адпаведнасці з прынцыпамі АБСЕ, — кантралявалі выкананне гэтых абавязальніцтваў.

Каментары4

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку74

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс24

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?8

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць