Культура11

Сьветлай памяці Алены Юрэвіч

Яна была адной зь нямногіх, хто ў падсавецкай Беларусі меў мужнасьць і грамадзянскую адвагу захоўваць у навуцы навуковасьць, аб’ектыўнасьць і беларускасьць. Не згіналася й не крывіла душой. Ні ў жыцьці, ні ў працы.

З днём нараджэньня Алену Казіміраўну мы заўсёды віншавалі пры канцы кастрычніка. І тут – у Беларусі, і там – у далёкім Нью-Ёрку. Адны – цёплым, сардэчным лістом, другія – сьвяточнай паштоўкай ці тэлеграмай, іншыя – тэлефанічна. Віншавалі яе калегі-навукоўцы, выкладчыкі, часьцей – былыя студэнты. Зь Беларусі, Расеі, Прыбалтыкі, Польшчы, Амэрыкі... Віншавалі і ў гэтую восень. А яшчэ дамаўляліся на спатканьні, тэлефоны і чарговыя лісты, якія цяпер ужо ніколі не напішуцца...

Доктар Алена Юрэвіч нарадзілася 22 кастрычніка 1928 г. у Менску. Сярэднюю адукацыю атрымала ў адной зь менскіх школ на Старажоўцы. Зь дзяцінства спазнала «клопат пра маладое пакаленьне» савецкіх уладаў, якія пры канцы 1930-х гадоў арыштавалі яе бацьку, Казіміра Фабіянавіча, і пакінулі на доўгія пятнаццаць гадоў сям’ю на волю лёсу. Потым былі цяжкія і галодныя гады вайны, а яшчэ агеньчык надзеі, што ўсё ліхое аднойчы закончыцца.

У 1954 г. Алена Юрэвіч скончыла філялягічны факультэт БДУ. Паступіла ў асьпірантуры пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук, дзе абараніла доктарскую дысэртацыю ў галіне мовазнаўства. Там, у Інстытуце мовазнаўства, на пачатку 1960-х яна прымала актыўны удзел у падрыхтоўцы фундамэнтальнага дасьледаваньня «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы». Яна -- адзін з суаўтараў другога тому гэтага дасьледаваньня. У гэтай працы, нягледзячы на неспрыяльныя палітычныя ўмовы і цэнзуру, доктар Алена Юрэвіч увяла ва ўжытак шмат новага матар’ялу, у тым ліку зьвязанага з «нацдэмамі» і працамі Камісіі па рэформе беларускага правапісу 1926 г. Яна была адной зь нямногіх, хто ў падсавецкай Беларусі меў мужнасьць і грамадзянскую адвагу захоўваць у навуцы навуковасьць, аб’ектыўнасьць і беларускасьць. Не згіналася й не крывіла душой. Ні ў жыцьці, ні ў працы.

З 1968 г. доктар Алена Юрэвіч працавала на катэдры беларускай мовы Менскага пэдагагічнага інстытуту. Чытала лекцыі, вяла практычныя і сэмінарскія заняткі. Поруч зь педагагічнай дзейнасьцю вяла актыўную навукова-дасьледчыцкую працу. Упершыню ў беларускім мовазнаўстве яна распрацавала праблему « Прадмет і задачы курса «Лінгвістычны аналіз мастацкіх тэкстаў». Адной зь першых у Беларусі доктар Алена Юрэвіч падрыхтавала для студэнтаў навучальны дапаможнік па стылістыцы беларускай мовы.

Чалавек энцыкляпэдычных ведаў, яна карысталася калясальным аўтарытэтам – і сярод выкладчыкаў і сярод студэнтаў. Лёгіка мысьленьня, пэдантычнасьць і дакладнасьць доктара Алены Юрэвіч не аднойчы ўражвалі яе калег-навукоўцаў і студэнтаў. Пры ўсім гэтым яна заставалася сьціплым чалавекам.

У паўсядзённым жыцьці спадарыня Алена Юрэвіч была чалавекам, якому можна было даверыцца, зь якім кожным з нас мог падзяліцца і радасьцю, і клопатамі. Да яе кожны ішоў па мудрую раду і спагаду. І яна заўсёды гатовая была прыйсьці і прыходзіла на дапамогу. Са сваёй кампетэнтнасьцю, ведамі, эрыдуцыяй, шчырасьцю і добрым словам.

Так, яе паважалі і любілі выкладчыкі, а яшчэ больш – студэнты.

Доктар Алена Юрэвіч была вельмі адказным чалавекам. І ў працы, і ў жыцьці, і ў сяброўстве. Як згадвае др. Эвеліна Блінава, яе блізкая сяброўка зь Менску, сп-ня Алена і ў сяброўстве была адданая да апошніх сваіх дзён. Нягледзячы на адлегласьці ніколі не забывалася павіншаваць з днём нараджэньня ці прыслаць прынагодную сьвяточную паштоўку.

Выключная жонка, адданая маці, клапатлівая бабуля, яна была стрыжнем для ўсёй сваёй сям’і -- і на Бацькаўшчыне і ў далёкай Амэрыцы.

У лютым 1993 г. Алена Юрэвіч разам з мужам і сынамі настала выехала ў ЗША. Але і за акіянам, у Нью-Ёрку, яна не парывала сувязяў зь беларушчынай. Разам зь сям’ёй прымала актыўны ўдзел у навуковай дзейнасьці Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва ў Нью Ёрку. І там, на эміграцыі, служыла сваімі ведамі і навуковым досьведам. Прымала чынны ўдзел у падрыхтоўцы да друку творчай спадчыны беларускіх эміграцыйных пісьменнікаў. Кансультавала рэдактараў «Ангельска-беларускага слоўніка». Разам з мужам і сынам ахвярна працавала пры падрыхтоўцы да друку фундаментальнай бібліяграфіі Зоры і Вітаўта Кіпеляў «Belarusian Publishing in the West».

Яна не адыйшла, яна па-ранейшаму з намі.

Бо чалавек не памірае, пакуль жыве ў памяці іншых і ў тым, што пакінуў пасьля сябе.

Выпускнікі філялягічнага факультэту Менскага пэдінстытуту (1984 г.)

Рэдакцыя «Нашай Нівы» выказвае самыя шчырыя спачуваньні Лявону Юрэвічу і ягонай сям’і.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі47

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае вызвалены экс-мэр Херсона да расійскага палону і пасля ФОТАФАКТ3

Яраслава Еўдакімава пахавалі на могілках «Лясныя». Яго правялі пад «Фантазёра» ВІДЭА3

Талібы прыехалі ў Беларусь, каб праверыць, як тут утрымліваюць афганцаў у турмах3

З’явілася ВІДЭА, як «абломкі» БПЛА падаюць на марскі порт ва Усць-Лузе пад Пецярбургам1

У Растоўскай вобласці буйны НПЗ, падпалены ўкраінскім беспілотнікам, гарыць ужо чацвёрты дзень4

Беларускія хірургі правялі паспяховую трансплантацыю лёгкіх пацыенту з хваробай сэрца і імунадэфіцытам2

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць58

Рэжысёра мінскага тэатра асудзілі за вырошчванне дома канопляў1

Кіроўца паказаў, як праязджаць новую алмазную развязку ў Мінску. У гледачоў узніклі пытанні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі47

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць