Грамадства99

Андрэя Бандарэнку апраўдалі і вызвалілі

22 сакавіка Мінскі гарадскі суд абвясціў прысуд прадпрымальніку і сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Бандарэнку.

22 сакавіка Менскі гарадзкі суд абвясьціў прысуд прадпрымальніку і сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Бандарэнку. Бандарэнку апраўдалі з фармулёўкай «адсутнасьць складу злачынства» і вызвалілі з-пад варты ў залі суду.

Прадпрымальнік і сябра АГП Андрэй Бандарэнка адбыў два гады зьняволеньня. Раней яго прызналі вінаватым у крадзяжы і махлярстве. За гэты час ягоную справу пераглядалі двойчы.

Вярхоўны суд вынес пратэст, а прэзыдыюм Менскага гарадзкога суду гэты пратэст прыняў адносна папярэдняга выраку. І зараз у Менскім гарадзкім судзе разглядалася гэтая справа, як суд першай інстанцыі.

У 2008 годзе Андрэй Бандарэнка балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але ў парлямэнт не патрапіў. Бандарэнка спрабаваў аспрэчыць вынікі галасаваньня.

***

У судовую залю Андрэя Бандарэнку даставілі пад узмоцненай аховай і забаранілі здымаць яго за кратамі. Таму прысуд асабліва кантраставаў з напружанай атмасфэрай у залі: прызнаць невінаватым з прычыны адсутнасьці складу злачынства і вызваліць з-пад варты ў залі суду. Першае інтэрвію на волі Андрэй Бандарэнка даў для Радыё Свабода ў дзьвярах судовай залі:

"Якія зараз пачуцьці перажываеце?"

"Гэта нельга перадаць словамі… Калі мяне "закрылі", то маёй дачцэ было 7 месяцаў, а зараз яна ходзіць. Гэта нельга перадаць словамі… Вельмі шмат прайшло часу, шмат перажыта, шмат на якія рэчы гляджу па-іншаму. І вялікая ўдзячнасьць усім тым, хто падтрымліваў мяне — у тым ліку Радыё Свабода. Вашая падтрымка вельмі шмат дапамагла, вельмі шмат дапамагла, вельмі шмат для мяне зрабіла. Занадта шмат накапілася за два гады, але тое, што мы гаварылі першапачаткова пра незаконнасьць і беспадстаўнасьць прысуду, то ў выніку яно знайшло адлюстраваньне ў сёньняшнім прысудзе".

Дачка Андрэя Бандарэнкі — двухгадовая Маша на руках у таты апынулася празь некалькі хвілін. А сваякі і родныя ледзь стрымлівалі сьлёзы радасьці. Гаворыць бацька Андрэя Валер Бандарэнка:

"Вельмі рад, канечне. Ня верылася, што пасьля гэтулькіх пакутаў… пачуць, што "невінаваты" — няма слоў проста. Гэтае бязьмежжа скончылася. Дзякую ўсім, хто падтрымліваў — Анатолю Лябедзьку, Аляксандру Дабравольскаму, Валянціне Палевіковай — хто спрыяў — усім, усім".

Падтрымаць Андрэя Бандарэнку ў суд прыйшлі таксама ягоныя паплечнікі з Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Адна зь іх, Ганна Красуліна, гэтак пракамэнтавала апраўдальны прысуд:

"Мы верылі ў вызваленьне, бо ягоная вінаватасьць не была даказаная. Але праблема ў тым, што ў нашай краіне і паводле недаказанай віны выносяцца абвінаваўчыя прысуды. І ў гэтым выпадку чалавек амаль два гады правёў у турме, пакуль пачуў, што не вінаваты — апраўдаць, прызнаць невінаватым, вызваліць. Вельмі радыя".

Каментары9

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць