Усяго патроху22

Пытанне пра магчымасць адмены ў Беларусі пераходу на зімовы час будзе разгледжанае летам

Пытанне пра магчымасць адмены ў Беларусі сезонных пераводаў стрэлак гадзінніка будзе разгледжанае не раней за лета 2011 года.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Сяргей Іўлеў.

Урад Беларусі даручыў міжгаліновай камісіі часу, частаты і вызначэння параметраў абароту Зямлі разгледзець гэтае пытанне да лета 2011 года. «Мы яшчэ будзем дадаткова вывучаць думкі міністэрстваў і ведамстваў адносна таго, ці пераходзіць увосень 2011 года на зімовы час», — адзначыў Сяргей Іўлеў. Таксама міжгаліновая камісія будзе ўважліва сачыць за дзеяннямі ў дадзенай вобласці ў Расійскай Федэрацыі. «Відавочна, што да лета мы прымем канчатковае рашэнне адносна пераводу стрэлак гадзінніка ўвосень і будзем яго даводзіць да ўрада», — сказаў намеснік старшыні Дзяржстандарта. Пры гэтым ён дадаў, што пераход на летні час адбудзецца — 27 сакавіка 2011 у 2 гадзіны стрэлкі пераводзяцца на адну гадзіну наперад.

Сяргей Іўлеў нагадаў, што

працэдура пераводу стрэлак у Беларусі як незалежнай дзяржаве ажыццяўляецца з 1996 года ў адпаведнасці з рашэннем урада.
Гэта пераход на летні і зімовы час вясной і восенню ў апошнюю нядзелю сакавіка і ў апошнюю нядзелю кастрычніка. «Мы ажыццяўляем такі пераход для таго, каб карэспандаваць яго з суседнімі краінамі, дзе таксама пераводзяць стрэлкі гадзінніка, — адзначыў намеснік старшыні Дзяржстандарта. — Каб мы жылі ў прасторы, дзе скаардынаваныя часавыя пераходы».

Яшчэ адзін аргумент за перавод стрэлак на летні і зімовы час — магчымасць у большай ступені выкарыстоўваць светлы час сутак для актыўнай дзейнасці чалавека. Важнай і значнай прычынай тут таксама з’яўляецца эканомія электраэнергіі. Калі зрушваецца час, забяспечваецца магчымасць меншага выкарыстання электраэнергіі ў светлы час сутак.

Цяпер больш за 80 краін свету робяць такі пераход, хоць ёсць і такія дзяржавы, якія гэтага не трымаюцца. Так, краіны ЕўрАзЭС Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан не пераводзяць стрэлкі гадзіннікаў на летні і зімовы час.

У Расіі суседні часавы пояс з Беларуссю адрозніваецца на адну гадзіну. Усе гэтыя фактары цяпер улічваюцца і абмяркоўваюцца міжгаліновай камісіяй, каб прыняць адпаведнае рашэнне.
«Мы абмяркоўваем аргументы, фактары, пераводзіць ці не стрэлкі гадзінніка», — канстатаваў Сяргей Іўлеў. Калі ў Расіі прымуць рашэнне ўвосень не пераходзіць на зімовы час, то Беларусь застанецца фармальна адзінай краінай у ЕўрАзЭС, у Мытным саюзе, дзе такі працэс будзе захоўвацца. «Але Расія — наш сусед, і мы б хацелі захаваць тое становішча, калі суседні часавы пояс адрозніваецца на адну гадзіну, не больш», — адзначыў намеснік старшыні Дзяржстандарта. Таму ў Беларусі цяпер думаюць, як захаваць такое становішча, і канчатковае рашэнне будзе прынятае да лета гэтага года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Хутка 4 мільёны працоўных сагнуцца, на карачкі стануць, і мы не зможам ім нармальны заробак плаціць30

Лукашэнка: Хутка 4 мільёны працоўных сагнуцца, на карачкі стануць, і мы не зможам ім нармальны заробак плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска21

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры5

Як Фядыніч адкрыў аўтобус Статкевічу на мяжы і як Вінярскі таксама выйшаў, каб застацца ў Беларусі. Новыя падрабязнасці3

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

Лукашэнка загадаў чыноўнікам праводзіць нарады на выходных і пасля працы2

Музыкант Алег Скрыпка: Я за вайсковы пераварот21

Беларус прадае слоік мёду за 1500 рублёў. За што такія грошы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Хутка 4 мільёны працоўных сагнуцца, на карачкі стануць, і мы не зможам ім нармальны заробак плаціць30

Лукашэнка: Хутка 4 мільёны працоўных сагнуцца, на карачкі стануць, і мы не зможам ім нармальны заробак плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць