КХП-БНФ: «У гэтых умовах не маем права заклікаць да ўдзелу ў вулічных мерапрыемствах»
Кіраўніцтва Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі-БНФ прыняло зварот да суайчыннікаў з нагоды Дня Волі.
КіраўніцтваКансерватыўна-Хрысціянскай партыі-БНФ прыняло зварот да суайчыннікаў з нагоды Дня Волі, у якім заклікала далучацца да руху «Выбары бяз Лукашэнкі».
Адзначаючы, што 93 гады таму «нашыя продкі аб’явілі аб незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, адкрылі шлях беларускаму народу да дзяржаўнага будаўніцтва і нацыянальнага адраджэння», а ў «гістарычных варунках распаду СССР беларускі народ, маючы наперадзе змагання свой авангард — Беларускі Народны Фронт, аднавіў незалежнасць краіны 25 жніўня 1991 года»,
У звароце гаворыцца, што
«Мы лічым, што ў гэтых умовах не маем права заклікаць беларусаў да ўдзелу ў масавах вулічных мерапрыемствах, падстаўляць людзей пад рэпрэсіі збройных акупантаў. Мы ведаем, прыйдзе дзень, калі ў вольнай Беларусі вольна загучыць голас беларуса і ў святочныя і ў будзённыя дні на плошчах і вуліцах нашых гарадоў і вёсак. Будзем жа яднацца ў змаганні, збіраць сілы і нацыянальнай працай набліжаць гэты дзень… Заклікаем сапраўды
Каментары