Грамадства

Сёньня 50-ты дзень галадоўкі Казуліна

Аляксандр Мілінкевіч зьвярнуўся з адкрытымі лістамі да Ўладзіміра Пуціна, Джорджа Буша, Ангелы Мэркель і Жака Шырака: «Заклікаю вас зрабіць ўсё магчымае, каб выратаваць жыцьцё Казуліна». Лідэры аб’яднанай апазыцыі зьвярнуліся да прэм’ера Сяргея Сідорскага: «Поўная адказнасьць за жыцьцё і здароўе экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна ўскладаецца на беларускія ўлады».

Жонка Казуліна Ірына паведаміла, што муж, нягледзячы на слабасьць, працягвае выходзіць на прагулкі.

Казулін ня выключыў свайго выхаду з галадоўкі, але ў тым выпадку, калі ягоныя патрабаваньні падтрымае палітычная рада Аб’яднаных дэмакратаў і хоць адна эўрапейская краіна выступіць з прапановай унясеньня ў Раду Бясьпекі ААН пытаньня аб правах чалавека ў Беларусі.

Казуліну была зробленая прапанова аб пераводзе ў Менск, у Рэспубліканскі турэмны шпіталь, але ён адмовіўся.

У Казуліна панізіліся ціск і тэмпэратура. Сяргей Скрабец: «Нягледзячы на тое, што Казулін цяпер бадзёры, усё можа зьмяніцца ў кожную хвіліну».

?

Лідэры аб’яднанай апазыцыі 7 сьнежня зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэм’ера Сяргея Сідорскага адносна патрабаваньняў Аляксандра Казуліна.

Лідэры апазыцыі пішуць пра тое, што Аляксандр Казулін, які праводзіць палітычную галадоўку ў калёніі, яшчэ 20 верасьня заклікаў Сяргея Сідорскага згодна з Канстытуцыяй ўзяць на сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы і прызначыць новыя прэзыдэнцкія выбары, паколькі, як лічыць Казулін, Аляксандр Лукашэнка займае пасаду прэзыдэнта незаконна. Аднак Сяргей Сідорскі дагэтуль не адказаў на заклік Аляксандра Казуліна, нагадваюць аўтары ліста.

«Сёньня мінае 49-ы дзень палітычнай галадоўкі Аляксандра Казуліна. Жыцьцё палітыка пад пагрозай. Поўная адказнасьць за жыцьцё і здароўе экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна ўскладаецца на беларускія ўлады», — пішуць аўтары ліста да Сяргея Сідорскага і заклікаюць прам’ера тэрмінова адказаць Аляксандру Казуліну.

Паводле штабу Аляксандра Казуліна, ліст падпісалі Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Аляксей Кароль, Аляксандр Бухвостаў і Аляксандр Мілінкевіч.

Радыё Свабода

?

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) рыхтуе масавую акцыю ў падтрымку свайго лідэра, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар партыі Раіса Міхайлаўская.

Паводле яе слоў, 8 сьнежня спаўняецца 50 дзён як Казулін абвясьціў галадоўку. У гэты дзень 200 менскіх актывістаў партыі правядуць аднадзённую галадоўку салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным і будуць заклікаць яго спыніць акцыю.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

?

Старшыня рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да Аляксандра Казуліна з заклікам спыніць галадоўку

«Спадар Аляксандар! Вы зрабілі ўсё, што маглі, каб прыцягнуць увагу сьвету да бедаў нашай Бацькаўшчыны! Моцна прашу Вас, дзеля Ірыны, і дзеля ўсіх, хто цяпер з Вамі ў думках – спыніце галадоўку!» -- заклікае Аляксандра Казуліна Старшыня Рады БНР

Радыё Свабода

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі24

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі кіроўца аўтобуса ўратаваў каалу, якая перабягала дарогу

Адна з найбагацейшых сем'яў Саудаўскай Аравіі хоча набыць замежныя актывы «Лукойла»5

Ларысе Долінай усё ж давядзецца пакінуць прададзеную кватэру5

Перад УНС сілавікі нагнятаюць атмасферу6

Зяленскі: ЗША перададуць Расіі абноўлены мірны план1

Беларус паставіў новую SIM-картку і атрымаў доступ да чужых перапісак у тэлеграме13

«Сабачая савецкая сістэма». Алесь Бяляцкі расказаў пра стаўленне ў турме да нобелеўскага лаўрэата8

Сабаленку другі год запар прызналі найлепшай тэнісісткай свету15

У Клічаве проста па вуліцы горада шпацыравала рысь ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі24

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць