Грамадства3333

КДБ узяўся за геяў і лесбіянак

Два гей-актывісты заявілі пра спробы вярбоўкі.

КДБ чыніць ціск на актывістаў міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня IDAHO Belarus Варвару Красуцкую і Рамана Навоева.

«Яны прапанавалі мне працу ў КДБ, абумоўлівалася магчымасьць працаўладкаваньня на поўную стаўку. Пасьля маёй адмовы мне было прапанавана супрацоўнічаць неафіцыйна. Ад мяне патрабавалася даносіць пра пляны гей-аб’яднаньняў, даты і месцы правядзеньня акцыяў, сьпісы гей-актывістаў, іх асабістыя дадзеныя і магчымыя пункты ціску на іх», — кажа Варвара Красуцкая.

«Калі я адмовілася садзейнічаць, мне былі прад’яўленыя фота маіх сваякоў. Выкарыстоўваліся прамыя і ўскосныя пагрозы. Пагражалі адлічэньнем з БДУ, дзе я вучуся на другім курсе. Чыніўся ціск на маю дзяўчыну, сяброў і сваякоў», — дадае Красуцкая.

Спробы завэрбаваць Рамана Навоева пачаліся пасьля яго інтэрвію каналу BBC перад прэзыдэнцкімі выбарамі-2010. Спачатку яму пагражалі адлічэньнем з БДУ і раскрыцьцём ягонай арыентацыі перад роднымі. У сярэдзіне сакавіка яму паведамілі, што ён можа працягваць вучобу пры ўмове паўторнай здачы сэсіі.

«Пасьля таго як я прыступіў да паўторнай здачы іспытаў, супрацоўнікі КДБ прадставілі ўжо гатовы кантракт, які заставалася толькі падпісаць.
Калі я адмовіўся гэта зрабіць, мне сказалі, што я ня скончу БДУ, а ў выпадку празьмернай актыўнасьці — не давучуся нават да летняй сэсіі».

25 сакавіка супрацоўнікі КДБ распавялі бацькам Рамана пра яго гомасэксуальную арыентацыю.

«Чэкісты патэлефанавалі маёй маці і распавялі пра маю сэксуальную арыентацыю, пра гей-актывізм… Пра гэта мне паведаміў родны брат, які ў момант званка знаходзіўся побач з маці. Калі ўлічыць, што мае родныя не зьяўляюцца „гей-фрэндлі“, то я не выключаю ніводнага з варыянтаў разьвіцьця далейшых падзей. На дадзены момант я не стэлефаноўваўся з маці, бо маральна не гатовы да такой гутаркі», — паведамляе Раман.

Раней супрацоўнікі КДБ спрабавалі завэрбаваць яшчэ аднаго актывіста «IDAHO Belarus», паведамляе Альтэрнатыўная моладзевая плятформа.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць