Свет33

Месца ўцечкі радыеактыўнай вады з АЭС у Японіі пакуль не знайшлі. Расколіну латаюць газетамі і пілавіннем

У Японіі спецыялісты ніяк не могуць знайсці месца ўцечкі радыеактыўнай вады з АЭС «Фукусіма-1», утрыманне радыеактыўнага ёду ў якой перавышае дапушчальныя межы ў 10 тыс. разоў.
Першапачаткова меркавалася, што яна пранікае з другога рэактара ў пашкоджаны тэхнічны калодзеж для электракабеля, а затым трапляе ў мора.

Аднак у панядзелак прадстаўнік кампаніі-аператара станцыі Tokyo Electric Power (TEPCO) паведаміў, што пры дапамозе засыпанага ў ваду 13 кг белага фарбавальніка было высветлена, што заражаная вадкасць выцякае з іншага памяшкання.

Расколіну у падмурку работнікі станцыі латаюць пілавіннем і абрыўкамі газет: паперу і пілавінне змешваюць для гэтага са спецыяльным палімерам. Як спадзяюцца ўлады, гэта дазволіць хаця б часткова зберагчы Ціхі акіян ад радыеактыўнай вады.
Спроба выкарыстаць бетон для ліквідацыі расколіны раней скончылася няўдачай.

Як адзначылі ў TEPCO, супрацоўнікі кампаніі працягваюць пошук іншых месцаў уцечкі ў дрэнажнай сістэме АЭС. Спецыялісты працягваюць весці работы па адпампоўванні радыеактыўнай вады, якая сур’ёзна ўскладняе працы па ахалоджванні рэактараў.

Нагадаем,

на АЭС «Фукусіма-1» напярэдадні былі знойдзены целы двух супрацоўнікаў станцыі, якія лічыліся зніклымі без вестак пасля землятрусу 11 сакавіка.
Целы загінулых знайшлі ў падземных памяшканнях станцыі сярод абломкаў. Будынак АЭС атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні ад падземных штуршкоў і хвалі цунамі, вышыня якой у гэтым раёне перавысіла 10 метраў. Як перадаюць японскія СМІ, 24-гадовы Казухіка Какуба і 21-гадовы Ёшыкі Тэршыма ў момант землятрусу праводзілі рэгулярную праверку працы рэактара.

Паводле ацэнак спецыялістаў, на АЭС сабралася да 13 тыс. тонаў заражанай вады. Урад Японіі разглядае магчымасць яе часовага захоўвання ў сталёвым мегатанкеры, які гатовыя прадставіць улады горада Сідзуока.

Плывучы востраў-платформа можа змясціць да 10 тыс. тон. Магчыма, дадатковыя аб’ёмы заражанай вадкасці прымуць караблі ВМФ ЗША.

Крызіс на «Фукусіме-1» прымусіў іншыя японскія энергетычныя кампаніі адкласці аднаўленне эксплуатацыі сваіх рэактараў. Кампанія Chubu Electric Power Co. паведаміла, што пакуль не будзе запускаць трэці энергаблок на АЭС у прэфектуры Сідзуока. Рашэнне аб будаўніцтве шостага энергаблока на гэтай АЭС пакінутае на 2016 год. Толькі пасля 2013 года кампанія павінная прыняць рашэнне адносна таго, ці варта выкарыстоўваць на чацвёртым рэактары паліва МОХ, якое змяшчае плутоній.

Як прагназуюць спецыялісты,

такая асцярожная палітыка можа прывесці да сур’ёзных перабояў з электрычнасцю ў Японіі.
Пакуль электрычнасці няма ў 168 586 хатніх гаспадарак на поўначы краіны.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі26

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі26

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць