Улада1616

Бандарэнку, Севярынцу, Халіп таксама змякчылі абвінавачванне

Іх больш не абвінавачваюць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Затое вінавацяць, што праз іх дзеянні Еўраюзам і ЗША былі ўжытыя санкцыі.

Стала вядома, што следства перакваліфікавала абвінавачванне супраць каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Змітра Бандарэнкі, сустаршыні БХД Паўла Севярынца і журналісткі, жонкі Андрэя Саннікава Ірыны Халіп, паплечніка Міколы Статкевіча Сяргея Марцалева.

Цяпер іх абвінавачваюць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак». Гэта артыкул 342 КК частка 1.Паводле гэтага абвінавачванне Бандарэнка можа атрымаць да трох гадоў турмы. Раней Змітра абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Зміцер Бандарэнка ад 19 снежня ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ. Ён быў адным з апошніх вязняў, да якога пусцілі адваката. У турме ў Бандарэнкі ўзніклі сур’ёзныя праблемы са здароўем.

Павел Севярынец таксама быў затрыманы ў ноч пасля выбараў. Увесь гэты час ён знаходзіўся на «амерыканцы». У турме Павел рашуча адмовіўся даваць паказанні. За кратамі ён працягвае пісаць раман «Сэрца святла».

Ірына Халіп больш за месяц знаходзілася ў ізалятары. 29 студзеня яе перавялі на хатні арышт. Мера стрымання не змененая да гэтага часу.

Сяргея Марцалева затрымалі 23 снежня, калі ён кіраваўся на цягніку да Варшавы, каб прыянць удзел у здымках «Белсата». Марцалеў быў сябрам выбарчага штаба Міколы Статкевіча.

Уражвае другая частка абвінавачвання супраць названых асобаў. Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», па меркаванню следства, яны вінаватыя ў штучным стварэнні нагоды «для рэакцыі дзяржаваў Еўрасаюза і ЗША, якія прынялі меры па ўвядзенню са свайго боку санкцый як спосаба эканамічнага і палітычнага ціска на афіцыйную ўладу ў Беларусі».

На мінулым тыдні абвінавачванне таксама было перакваліфікавана ў дачыненні Уладзіміра Някляева, Андрэя Дзмітрыева, Аляксандра Фядуты, Сяргея Вазняка, Віталя Рымашэўскага, Насты Палажанкі. Мяркуецца, што абвінавачванне могуць змякчыць у дачыненні яшчэ некалькіх вязняў.

Каментары16

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць