Улада66

Мясніковіча запрасілі ў Зімбабвэ

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч атрымаў запрашэнне наведаць Зімбабвэ. Гэта запрашэнне было агучана віцэ-прэзідэнтам Рэспублікі Зімбабвэ Джонам Нкома ў Мінску ў час двухбаковых перагавораў
.

«Пакуль вы не наведаеце Зімбабвэ, лічыце, вы не пабывалі ў Афрыцы, — сказаў Джон Нкома, звяртаючыся да Міхаіла Мясніковіча. — Я запрашаю наведаць нашу краіну».

Віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ звярнуў увагу на тое, што сёння яго краіна з’яўляецца свабоднай і суверэннай. «Мы ідзём наперад высока падняўшы галаву і хочам развіваць адносіны з тымі, хто не пакінуў нас у час барацьбы за незалежнасць», — падкрэсліў ён. На думку віцэ-прэзідэнта Зімбабвэ, у дзвюх краін вялікія магчымасці для развіцця партнёрства.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Зімбабвэ ўстаноўлены ў красавіку 1992 года. Па выніках 2010 года тавараабарот паміж краінамі склаўся ў памеры $2,7 млн. Беларускі экспарт склаў $0,1 млн. (159 працэнтаў да ўзроўню 2009 года) і быў сфарміраваны за кошт паставак друкаванай прадукцыі і шын. Аснову беларускага экспарту мінулыя гады складалі пастаўкі калійных угнаенняў, аўтатэхнікі, матацыклаў, абсталявання для апрацоўкі каменю і друкаванай прадукцыі. Зімбабвэ пастаўляе ў Беларусь тытунёвую сыравіну, а таксама ў нязначных аб’ёмах агародніну і фрукты.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць