Грамадства22

У шэрагу гарадоў забаронены пікеты, прысвечаныя 25-й гадавіне Чарнобыля

Як паведамляюць праваабаронцы, такі пікет забаронены ў Слоніме (Гродзенская вобласць) пад маркай таго, што заяўнікі абралі для яго месца, якое не прадугледжана для такіх акцый. Заяўку на пікет падавалі прадстаўнікі слонімскага аб’яднання дэмакратычных сіл. Яны прасілі дазволу правесці пікет у цэнтры Слоніма, побач з мясцовым рынкам.

Пікет таксама не быў дазволены ў Бабруйску (Магілёўская вобласць). Ён павінен быў прайсці 21 красавіка на стадыёне на вуліцы Урыцкага. Заяўнікамі выступалі гарадская арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларуская партыя левых «Справядлівы свет». Аднак гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікета на падставе таго, што арганізацыі-заяўнікі не маюць рэгістрацыі ў мясцовым упраўленні юстыцыі.

Як адзначыў кіраўнік бабруйскай структуры АГП Віктар Бузінаеў, усе арганізацыі, якія заявілі правядзенне пікета, маюць у Бабруйску офісы і зарэгістраваны належным чынам.

Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў правесці чарнобыльскі пікет 26 красавіка на плошчы Леніна. Гэта стала вядома з ліста, які атрымалі 16 красавіка грамадскія актывісты Вячаслаў Болбат, Сяргей Гаўша і Віктар Сырыца. Паводле рашэння гарвыканкама ад 16 чэрвеня 2009 года, месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе з’яўляецца стары парк культуры і адпачынку па вуліцы Камсамольскай.

Віктар Сырыца адзначыў, што ў старым парку цяпер праводзяцца рамонтныя работы і там амаль няма людзей. Праводзіць у такім месцы пікет, прысвечаны 25-й гадавіне чарнобыльскай трагедыі, — гэта проста здзек над арганізатарамі мерапрыемства, лічыць ён.

Тым часам, як сказаў БелаПАН адзін з заяўнікаў мінскага «Чарнобыльскага шляху — 2011» Дзяніс Садоўскі, пакуль не атрыманы адказ з Мінгарвыканкама на заяўку аб яго правядзенні. Заяўка была пададзена 5 красавіка. Плануецца, што збор удзельнікаў акцыі пройдзе на пляцоўцы каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук у 17.45, у 18.30 пачнецца шэсце ў бок Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў, пасля заканчэння шэсця — мітынг.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру22

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча5

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць